2011-12-06 17:09:46

Святы Айцец уключыць ілюмінацыю на самай вялікай ёлцы ў свеце


RealAudioMP3 З дапамогай кампутарнага планшэта, 7 снежня, Бэнэдыкт XVI са сваіх апартаментаў у Ватыкане, запаліў самую вялікую святочную ёлку ў свеце. Яна знаходзіцца ў мястэчку Губіо, у 250 км ад Рыма. Ёлка з Губіо – гэта ззяючая выява каляднага дрэва, якая размешчана на схіле вялікай гары. Вышыня гэтай канструкцыі 750 м, а шырыня 450 м. Ёлка “намалявана” з дапамогай 300 светлавых пунктаў і ўпрыгожана іншымі 400 лямпамі вялікіх памераў. Правады, якія выкарыстоўваліся для сварэння дрэва, расцягнуліся на 8,5 км. Дзякуючы спецыяльнаму электрасігналу Пантыфік актывізаваў генератар, які запаліў святочную ілюмінацыю. Гэту незвычайную падзею трансліраваў у прамым эфіры італьянскі тэлевізійны канал “Rai Uno”.

Ініцыятыва ўсталявання вялікай ззяючай ёлкі – сімвала міра і братэрства сярод народаў, належыць да групы валанцёраў, якія стварылі камітэт пад назвай “Самая вялікая калядная ёлка ў свеце”. Цэрымонія запальвання лямпачак на канструкцыі пачалася спевам хора мясцовага катэдральнага касцёла. Затым з прамовамі да прысутных звярнуліся прадстаўнікі ўладаў рэгіёна і каталіцкія іерархі. Пасля гэтага ўдзельнікі цырымоніі, дзякуючы спецыяльнаму тэле-масту пачулі прывітанне Папы, які затым здзейсніў запальванне святочнай канструкцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.