Рэжысёр фільма “Притчи”: сапраўдны хрысціянін – самы жывы чалавек на планеце
1-2 снежня ў Рыме
праходзіла Міжнародная канферэнцыя “Кіно і вера”, арганізатарам якой былі Папскі Латэранскі
універсітэт, Папская рада па культуры і Папская рада па сродках масавай камунікацыі.
У форуме прымаў удзел таксама прадстаўнік Беларусі, рэжысёр Віталь Любецкі, аўтар
дакументальных і мастацкіх фільмаў, створаных на відэастудыі ў гонар св. Іаана Воіна
пры Свята-Елізавецінскім манастыры ў Мінску. Віталій завітаў у нашу студыю і пагадзіўся
адказаць на некаторыя пытанні.
Віталій, як пачалася ваша прыгода з хрысціянствам
і хрысціянскім кіно?
Калі я вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, спаспрабаваў
напэўна ўсе задавальненні ў гэтым жыцці. Мае бацькі, калі вярнуліся з доўгай камандзіроўкі
ў Мінск проста схапіліся за галаву і паспрабавалі мяне якім-небудзь чынам выцягнуць
з усяго гэтага. Аб Хрысце да таго моманту я чуў толькі некалькі разоў: першы раз –
на ўроке фізікі ў школе, а другі – ад майго аднакурсніка, які так умеў расказаць аб
Богу, што ў мяне сэрца запальвалася слухаючы яго.
Аднойчы я, чалавек, які
паспрабаваў усё ў гэтым жыцці, патрапіў у Троіца-Сергееву Лаўру і проста пасядзеў
на скамейцы. Той духоўны супакой, які мяне напоўніў, прывёў мяне да веры. Гэта я лічу
пачаткам майго летазлічэння і пачаткам летазлічэння майго хрысціянства.
Канешне,
чалавек, які толькі што адкрыў для сябе Бога імкнецца горача рабіць нешта вакол сябе.
Я “дастаў” настаяцеля майго храма з пытаннямі аб магчымай працы на радыё ці ў іншай
сферы. Нарэўце, я патрапіў у выдавецтва Беларускага Экзархата і выпусціў больш за
30 дыскаў з рознымі праграмамі. Я заўсёды марыў зняць кіно, а Свята-Елізавецінскі
манастыр у Мінску як раз арганізоўваў відэастудыю. У мяне спыталі, ці не хацеў бы
я зняць кіно, і я канешне пагадзіўся. Мне прапанавалі тэму, дапамаглі са сцэнарыем
і я зняў свой першы дакументальны фільм “Іншага шляху няма” (“Иного пути нет”). У
гэтай стужцы мы паказалі лёсы наркаманаў і алкаголікаў, выслухалі аўтарытэтныя меркаванні
спецыялістаў па гэтай праблеме і зрабілі выснову, што іншага шляху няма – без Бога
выйсці з гэтых праблем немагчыма.
Чаму хрысціянскае кіно з’яўляецца сінонімам
слоў сумна, нецікава, непрафесійна? Што з гэтым рабіць?
Гэта заўвага, на
мой погляд, тычыцца пачаткаў праваслаўнага кіно, таго перыяда, калі ўсё толькі пачыналася,
калі людзі, якія мелі камеры здымалі святыні і выдавалі гэта за фільмы. Наша студыя,
Іаана Воіна пры Свята-Елізавецінскім манастыры, з самага пачатку падыходзіла да кіно
прафесійна. Калі мне скардзяцца, што праваслаўнае кіно не бяруць нікуды для паказу,
я адказваю, што ўсе мае фільмы набыло для паказу тэлебачанне. Таму слова сумна, тычыцца
непрафесійных прадуктаў. На мой погляд сапраўдны хрысціянін – самы жывы чалавек на
гэтай планеце.
Ваша праца “Прыпавесці” (“Притчи”),
стала сапраўдным хітом праглядаў, прычым, як аказваецца не толькі і не столькі
сярод праваслаўных ці нават хрысціян. Як узнікла ідэя фільму, як вялася праца над
ім? Ці ўсе акцёры былі праваслаўнымі або веруючымі?
“Прыпавесці” – гэта
першы ігравы фільм нашай студыі. Да гэтага было шмат гадоў, калі мы здымалі дакументальнага
кіно. Але, калі прыйшла ідэя здымаць ігравое, чамусці выбар паў на мяне, хоць у нашай
студыі працуюць некалькі рэжысёраў. Канешне “Прыпавесцямі” ў поўным сэнсе гэтага слова,
тое, што мы зрабілі, назваць нельга. Як мне сказаў мой духоўны кіраўнік айцец Серафім
– гэта праваслаўны ералаш. І сапраўды, калі я адстойваў гэты жанр, ніхто ў студыі
яго не прымаў, але зараз, калі мы ужо амаль закончылі “Притчи 2”, мяне наадварот пачалі
прасіць уставіць у фільм гумар, чаго я, пасля слоў майго духоўнага кіраўніка не хацеў.
Але, тым не меньш, я яго ўставіў у фільм і хутка “Притчи 2” з’явяцца на экранах.
Праца
над фільмам была дастаткова лёгкай. Калі ў галаву вугла ставіш Хрыста, то вакол узнікае
пабудова. Таму знайшліся акцёры, прычым, адну з галоўных роляў сыграў Народны артыст
Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ткачонак. Аператарам была Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Беларусі і СССР Таццяна Логінава. Вакол гэтага праекта сабралася маса прафесіяналаў.
Наконт таго, ці былі веруючыя акцёры, я скажу так: не ведаю, кім яны былі да фільма,
але пасля яго, думаю іх закранула тэма веры.