2011-12-06 12:04:17

Рым: форум “Еўропа дапамагае Афрыцы”


RealAudioMP3 У Рыме па ініцыятыве Каардынацыйнага камітэту руху “Католікі на карысць цывілізацыі любові” адбыўся форум на тэму “Еўропа дапамагае Афрыцы”. На ім было адзначана, што “багатая Еўропа павінна выйсці ёй на сустрач, спрыяючы развіццю тых рэгіёнаў, якія з’яўляюцца аднымі з самых бедных у свеце”, - падкрэслілі ўдзельнікі мерапрыемства. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, мэры гарадоў, каардынатары праектаў для Афрыкі.

Падчас сустрэчы было адзначана, што праз дапамогу Афрыцы, дзе пражывае 800 млн. чалавек, на 300 млн. больш, чым у Еўропе, можна будзе пазбегнуць з аднаго боку, вымушанай эміграцыі, якая з’яўляецца драмай для тых, хто вымушаны пакідаць свае землі, і праз гэта ствараць сур’ёзныя праблемы для тых краін, у якія накіроўваецца. З другога боку, гэта прывяло б да памяншэння ўзроўню беспрацоўя ў Еўропе, адначасова ствараючы лепшыя ўмовы жыцця ў афрыканскіх краінах”.

У форуме прыняў удзел кс. П’еро Гэддо, дырэктар гістарычнай камісіі пры Папскім місійным інстытуце. Ён нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI, які сказаў, што “Афрыка мае свежы гуманізм, з’яўляецца рэзервуарам жыцця і сіл на будучыню, на якую можам разлічваць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.