Пакістан: у 2011 за “блюзнерства” было асуджана 38 чалавек
У Пакістане ў мінулым
годзе па абвінавачванні ў “блюзнерстве” былі асуджаныя 38 чалавек, з іх 14 – хрысціяне,
гаворыцца ў дакладзе “Камісіі Справядлівасць і Супакой” Каталіцкай Касцёла ў Пакістане.
Сумна вядомы закон “аб блюзнерстве” быў прыняты ў Пакістане ў 1986 г. За непаважлівае
стаўленне да Карану закон прадугледжвае пажыццёвае пазбаўленне волі, абразлівыя словы
ў адрас Мухамеда караюцца смерцю. Паводле дакладу, у Пакістане большасць абвінавачванняў
у “блюзнерстве” з’яўляюцца паклёпам. Закон часта выкарыстоўваюць з мэтай помсты. Большая
частка абвінавачванняў накіравана супраць людзей, якія не маюць фінансавых рэсурсаў
і грамадскага становішча, і таму ня могуць сябе абараніць.
Шматлікія пакістанскія
і міжнародныя арганізацыі прыкладаюць намаганні, каб адмяніць несправядлівы закон,
ужо бачныя іх вынікі. Нядаўна стала вядома, што Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары
памілаваў Асію Бібі — хрысціянку, асуджаную на смяротнае пакаранне за блюзнерства
супраць Магамета. Яна знаходзілася ў турме з 18 чэрвеня 2009 года. 7 лістапада гг.
ёй вынеслі смяротны прысуд. У абарону маці пецярых дзяцей выступалі як памяркоўныя
мусульмане, так і хрысціяне ў многіх краінах свету. Да яе вызвалення заклікаў таксама
папа Бэнэдыкт XVI.
Хрысціяне ў Пакістане складаюць 2% ад агульнай колькасці
насельніцтва. Усяго на сённяшні дзень у краіне пражывае каля 2 млн. хрысціян, з якіх
1,2 млн. з’яўляюцца католікамі, іншыя – пераважна пратэстанты.