Велізарная святочная
ёлка, дастаўленая ў Ватыкан з Украіны, была ўстаноўлена на ватыканскай плошчы св.
Пятра 5 снежня 2011 г. побач з манументальнымі яслямі, якія яшчэ знаходзіцца ў стадыі
будаўніцтва. Іх адкрыццё адбудзецца ўвечары 24 снежня. Ёлка ж на галоўнай плошчы Ватыкана
была ўстаноўлена пры дапамозе гіганцкага крана. Яе даставілі з украінскага рэгіёну
Закарпацце. Дрэва мае 30,5 метраў у вышыню, важыць каля 5 тон і мае ствол дыяметрам
56 сантыметраў. Каля 700 галін ёлкі будуць ўпрыгожаны 2,5 тысячамі залатых і сярэбраных
шароў, а таксама лямпачкамі белага і жоўтага колеру. Ілюмінацыя на святочным дрэве
будзе ўключана ў другой палове дня 16 снежня ў прысутнасці шматлікіх каталіцкіх біскупаў,
прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і палітычных колаў Украіны.