2011-12-05 13:47:18

У Паўночную Карэю Бібліі даставілі на аэрастатах


RealAudioMP3 Хрысціянская арганізацыя “Міжнародны хрысціянскі канцэрн” (International Christian Concern) скінула больш за 10 тыс. Біблій на тэрыторыю Паўночнай Карэі з дапамогай цеплавых аэрастатаў. У кожны апарат было загружана каля тысячы асобнікаў Святога Пісання. Праляцеўшы пэўную адлегласць ў паветранай прасторы Паўночнай Карэі, аэрастаты выбухалі, піша “Fides”. “Міжнародны хрысціянскі канцэрн” займаецца падтрымкай вернікаў, у тым ліку тых, якія жывуць на тэрыторыі краін, дзе Хрысціянства з’яўляецца пераследуемай рэлігіяй.

Паўночная Карэя – закрытая для місіянерскай дзейнасці краіна, вядомая сваім жорсткім стаўленнем да хрысціянам. Тут за распаўсюд Бібліі можна трапіць у турму. Разам з тым, у Паўночнай Карэі Біблія з’яўляецца каштоўным таварам на так званым “чорным рынку”. Салдаты канфіскуюць кнігі ў хрысціян, самі ж потым арганізуюць іх продаж.

Паводле апошніх ацэнак, у Паўночнай Карэі хрысціянства вызнаюць каля 400 тыс. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.