2011-12-05 13:49:50

Масква: нямецкія біскупы абмяркоўваюць з праваслаўнымі правы чалавека


RealAudioMP3 5 снежня ў Маскве пачалася сустрэча дэлегацыі Канферэнцыі Біскупаў Германіі з прадстаўнікамі Маскоўскага Патрыярхату на тэму “Тэалагічнае разуменне правоў чалавека”. Форум працягнецца да 8 снежня. Падчас яго прадугледжаны даклады і дыскусіі, а таксама сустрэча нямецкіх іерархаў з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. У склад дэлегацыі з Германіі ўваходзяць біскуп Герхард Людвіг Мюллер з Рэгенсбурга, старшыня камісіі па справах экуменізма нямецкага епіскапату Біскуп Магдэбургскі Герхард Файге і дапаможны біскуп дыяцэзіі Хільдэсхайм Нікалаўс Швэрдтфэгер, які ўзначальвае ў епіскапаце працоўную групу “Касцёлы Усходу”. Праваслаўны бок прадстаўляюць Архіепіскап Берлінскі Феафан, Архіепіскап Палтаўскі і Міргародскі Філіп, архімадрыт Кірыл (Гаварун) з Украінскай Праваслаўнай Царквы, а таксама прадстаўнік Беларускага Экзархату – Епіскап Бабруйскі Серафім.

Традыцыя тэалагічных дыскусій паміж членамі епіскапата Германіі і прадстаўнікамі Маскоўскага Патрыярхату пачалася ў 1986 г. і працягвалася да 1998 г. Затым, пасля амаль 10-гадовага перапынку, сустрэчы аднавіліся. У 2009 г. тэалагічныя дыскусіі праходзілі ў манастыры Вельтэнбург у Баварыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.