2011-12-05 13:07:41

Аўстрыя: упершыню святары і імамы разам абмеркавалі тэалагічныя пытанні


RealAudioMP3 Упершыню ў Аўстрыі прайшла сумесная хрысціянска-ісламская тэалагічная канферэнцыя. Па ініцыятыве Венскай архідыяцэзіі і “Турэцкага ісламскага саюза” 18 каталіцкіх святароў і 17 імамаў сустрэліся ў Вене, каб пакласці пачатак адкрытага дыялогу па пытаннях веравучэння і суіснавання, піша сайт архідыяцэзіі. Першая сустрэча ў рамках гэтай ініцыятывы была прысвечана абмеркаванню асноўных фундаментальных пытанняў хрысціянства і ісламу, у тым ліку Бібліі і Карана. Галоўнай мэтай падобных канферэнцый з’яўляецца знаёмства з рэлігійнай традыцыяй і жыццём прадстаўнікоў розных рэлігій – людзей, якія жывуць у адным горадзе.

Удзельнікі сустрэчы – духоўныя лідэры і прадстаўнікі грамадскай думкі рэлігійных супольнасцяў. Мэта іх дзейнасці – сфарміраваць правільнае ўяўленне аб менталітэце і традыцыях вернікаў хрысціян і мусульман. У форуме прынялі ўдзел імамы, якія праходзяць навучанне ў Аўстрыі і граюць важную ролю ў працэсе дыялогу і інтэграцыі мусульман у аўстрыйскае грамадства.

Было вырашана, што наступная падобная сустрэча адбудзецца ў сакавіку 2012 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.