2011-12-04 12:52:22

Святы Айцец заклікаў да салідарнасці з бежанцамі і мігрантамі


RealAudioMP3 Пасля малітвы “Анёл Панскі”, Святы Айцец заклікаў вернікаў да салідарнасці з бежанцамі і эмігрантамі. Пантыфік нагадаў, што на мінулым тыдні ў Жэневе і іншых гарадах, адзначалася 50-годдзе стварэння Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, 60-годдзе Канвенцыі аб статусе бежанцаў і 50-годдзе Канвенцыі аб памяньшэнні колькасці людзей без грамадзянства. “Давяраю Пану ўсіх тых, хто вымушаны быў пакінуць сваю краіну, ці пазбаўлены нацыянальнасці. Заклікаю ўсіх да салідарнасці з імі і малюся за тых, хто шчыра дапамагае і абараняе гэтых нашых братоў, які знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі, сустракаюцца з перашкодамі і небяспекай”, - сказаў Папа.

Міжнародная арганізацыя па міграцыі была створана ў 1951 г., з прычыны таго, што ў пасляваеннай Еўропе ўзнікла неабходнасць вырашэння праблем вялікай колькасці мігрантаў. Сёння гэта структура клапоціцца аб мігрантах з бедных краін і супрацоўнічае з урадамі дзеля абароны інтарэсаў гэтых людзей. Канвенцыі аб статусе бежанцаў і памяньшэнні колькасці людзей без грамадзянства былі падпісаны краінамі членамі ААН з мэтай спрыяць вырашэнню гэтых праблем.








All the contents on this site are copyrighted ©.