2011-12-04 13:35:09

Беларусь: Касцёл дзякуе сваім дабрачынцам


RealAudioMP3 4 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Беларусі, Украіне і Расіі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёлу на Усходзе. Менавіта сёння ў Польшчы праходзіць Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Ініцыятарам гэтага дня з’яўляецца епіскапат Польшчы. Яго галоўная мэта — наданне большай увагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымаць усялякія ініцыятывы, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу.
Пасля трагічнай гібелі кс. Юзэфа Кубіцкага 21 мая 2011 г., спецыяльны Аддзел дапамогі Касцёлу на Усходзе пры польскім епіскапаце ўзначаліў, кс. Лешэк Крыжа. У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “КАІ” святар расказаў, што ў мінулым годзе Аддзелам было сабрана 2 млн. злотых, якія ахвяравалі польскія католікі.
Кс. Крыжа адзначыў, што ў Касцёле на Усходзе існуе яшчэ вельмі шмат праблем, звязаных з рамонтам і будаваннем святынь, катэхетычнай і душпастрыскай дзейнасцю, вырашэнне якіх патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.