2011-12-03 14:36:05

Берлін: справаздача аб стане хрысціян у Пакістане


RealAudioMP3 У Берліне адбылася прэзентацыя брашуры “Пакістан: салідарнасць з хрысціянамі, якія церпяць пераслед ў нашы часы”, выдадзенай Камісіяй па міжнародных пытаннях пры нямецкім епіскапаце. Старшыня Камісіі арцыбіскуп Людвіг Шык, падчас прэзентацыі заявіў, што хрысціяне ў Пакістане “лічацца грамадзянамі другога гатунку”. “Вызнаўцы Хрыста ў гэтай краіне з’яўляюцца ахвярамі шматлікіх дыскрымінацый і пакаранняў, прычым, многія з абмежаванняў для іх зацверджаны заканадаўствам Ісламскай Рэспублікі Пакістан”, - адзначыў нямецкі іерарх. Арцыбіскуп Шык падкрэсліў, што “не толькі хрысціяне, але індуісты, будысты і прадстаўнікі іншых рэлігійных меньшасцяў таксама пакутуюць ад рэлігійнай нецярпімасці і падвяргаюцца гвалту.” Увага звярталася на небяспечны для хрысціян закон аб блюзнерстве, паводле якога многім пагражае пажыццёвае зняволенне ці нават смерць.

Пасля прэзентацыі справаздачы аб стане хрысціян у Пакістане група нямецкіх каталіцкіх біскупаў сустрэлася з прадстаўнікамі розных дзяржаўных структур і членамі Бундэстага, каб непасрэдна паінфармаваць іх аб сітуацыі ў гэтай азіяцкай краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.