2011-12-02 12:43:57

Украіна: створана Львоўская грэка-каталіцкая мітраполія


RealAudioMP3 29 лістапада кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук надаў статус мітраполіі Вярхоўнаму Львоўскаму архіепіскапству. Новую мітраполію ўзначаліў архіепіскап Ігар Вазняк. У яе склад увайшлі: Львоўская архіепархія, Самбірска-Драгобыцкая, Сокальска-Жоўкаўская і Стрыйская епархіі. Згодна з рашэннем Сінода Епіскапаў Украінскай грэка-каталіцкай Царквы на тэрыторыі Украіны ў гэтым месяцы будуць створаны яшчэ дзве новыя Мітраполіі: Івана-Франкоўская і Тэрнопальска-Збарыўская. Акрамя таго, Івана-Франкоўскай і Тэрнопальска-Збарыўскай епархіям будзе нададзены статус архіепархій.

“Такое рашэнне благаславіў і прывітаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Вярхоўнага архіепіскапа Украінскай грэка-каталіцкай Царквы. Іерарх адзначыў, што стварэнне трох новых мітраполій з’яўляецца важным крокам на шляху да стварэння грэка-каталіцкага Патрыярхата на Украіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.