2011-12-02 16:49:04

Бэнэдыкт XVI паслухаў першае адвэнтавае казанне айца Канталамесы


RealAudioMP3 2 снежня Бэнэдыкт XVI разам з іншымі супрацоўнікамі Рымскай курыі выслухаў першае адвэнтавае казанне айца Раньеро Канталамесы, прапаведніка Папскага Дома, пад назвай “Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле кожнаму стварэнню. Першая хваля евангелізацыі”. Італьянскі капуцын падкрэсліў, што па просьбе Святога Айца, у сувязі з падрыхтоўкай да Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі, яго адвэнтавыя разважанні будуць прысвечаны чатыром хвалям евангелізацыі ў гісторыі Касцёла.

У сваім сённяшнім казанні айцец Канталамеса разважаў над распаўсюджваннем Евангелля ў першыя тры стагодзі хрысціянства.

“Гэта быў перыяд калі хрысціянства распаўсюджвалася толькі дзякуючы ўласнай сіле. Не было ніякай “свецкай рукі, якая б яму дапамагала; навяртанні не тлумачыліся толькі знешнімі, матэрыяльнымі ці культурнымі выгодамі; быць хрысціянамі не было справай моды, але супрацьлеглым выбарам, які часта быў рызыкоўным для жыцця”, - сказаў прапаведнік Папскага дома. Ён адзначыў, што хрысціянсва так моцна ўкаранілася ў сацыяльным кантэксце тагачаснай Еўропы, што вытрымала ўсе выпрабаванні і пераследы. Айцец Канталамеса адзанчыў, што не імператар Канстантын “даў хрысціянства народу, але народ даў хрысціянства яму”.

Прапаведнік заклікаў, быць таксама сёння мужнымі сведкамі Евангелля і не баяцца выклікаў сучаснасці. “Тое, што важна сёння: гэта ўмацаваць у верніках унутраную упэўненасць у той прайдзе, якую мы абвяшчаем”, - сказаў айцец Канталамеса.









All the contents on this site are copyrighted ©.