2011-12-02 15:09:26

Берлін: падрыхтоўка да Еўрапейскай сустрэчы моладзі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Берліна Райнэр Марыя Воэлькі адзначыў, што 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі, якая адбудзецца з 28 снежня па 1 студзеня ў сталіцы Германіі, будзе сведчаннем непрыняцця з боку моладзі экстрэміскіх ідэалогій. “Неанацызм і іншыя нацыяналістычныя ідэі не падыходзяць да сустрэчы моладзі, якую мы арганізуем”, - сказаў арцыбіскуп Воэлькі. Іерарх падкрэсліў, што “малітвы і спевы моладзі падчас сустрэчы - гэта яе клопат аб будучыні Еўропы, большы за крызіс, які перажывае наш кантынент”.

Экуменічная супольнасць з Тэзэ чакае, што ў форуме прыме ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей з усёй Еўропы. Арцыбіскуп Воэлькі разам з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы і сакратаром па справах культуры у Сенаце Берліна, заклікалі жыхароў нямецкай сталіцы, праявіць гасціннасць да ўдзельнікаў моладзевага форума.

Сустрэча ў Берліне пройдзе пад дэвізам “Пілігрымы даверу”. Падчас форума запланаваныя, між іншым, сустрэчы з прадстаўнікамі іслама ў найбольш вядомай мячэці Берліна, а таксама з прадстаўнікамі юдаізма ў “Яўрэйскім музеі” сталіцы Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.