2011-12-01 12:19:08

Францыя: першы ісламска-хрысціянскі форум


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” паведамляе, што ў французскім Ліёне адбыўся першы ісламска-хрысціянскі форум, у якім прынялі ўдзел католікі, пратэстанты і мусульмане краіны. Каталіцкі бок прадстаўлялі арцыбіскуп Ліёнскі кардынал Філін Барбэрэн і арцыбіскуп Марсэльскі Жорж Понцье.

У атмасферы братэрскай любові, даверу і адкрытасці ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі найважнейшыя актуальныя рэлігійныя праблемы, што існуюць у французскім грамадстве такія як: сужэнства, душпастырства капеланаў у войску, бальніцах і турмах, з’ява свецкасці і роля святароў у грамадстве. Падчас сустрэчы рэлігійныя лідэры падкрэслілі, што “усе павінны быць, у першую чаргу, грамадзянамі, глыбока звязанымі з духам свецкасці, які дае нагоду рэлігіям дзейнічаць у румках законаў Французскай Рэспублікі”.

Акрамя таго, удзельнікі форума дамовіліся працягваць сумесную працу ў тых галінах, у якіх існуе падобны погляд на каштоўнасці і чалавека. “У французскім шматкультурным грамадстве дыялог паміж рэлігіямі не з’яўляецца толькі адным з варыянтаў, але сапраўднай неабходнасцю”, - адзначылі ўдзельнікі форума. Яны вырашылі, што другая ісламска-хрысціянская сустрэча адбудзецца ў 2012 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.