2011-12-01 11:48:06

Кс. Ламбардзі аб біскупскім пасвячэнні ў Кітаі


RealAudioMP3 У сувязі з біскупскім пасвячэннем у кітайскай дыяцэзіі Ібінь (правінцыя Сычуань), кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што галоўным кансэкратарам падчас абраду быў біскуп Джон Чэн Шычжун, які знаходзіцца ў адзінстве з Апостальскай Сталіцай. Аднак, сярод кансэкратараў быў таксама біскуп Поль Лей Шыйін, які атрымаў біскупскае пасвячэнне без дазволу Святога Пасаду.

Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што вельмі пазітыўным знакам з’яўляецца тое, што пасля трох біскупскіх пасвячэнняў, якія адбыліся ў Кітаі без дазволу Святога Айца, з’явіўся новы біскуп, які знаходзіцца ў адзінстве з Папам і ўсімі біскупамі свету. “Гэта будзе ацэнена не толькі кітайскімі біскупамі і вернікамі, але таксама Паўсюдным Касцёлам”, - сказаў італьянскі іезуіт. Аднак, на думку кс. Ламбардзі, удзел у абрадзе нелігітымнага біскупа перашкаджае гэтаму працэсу, бо вядзе да непаразумення сярод вернікаў. “Паўторнае непадпарадкаванне нормам Касцёла, нажаль, ускладняе яго кананічны статус”, - сказаў кіраўнік Залі Друку.

Акрамя таго, кс. Ламбардзі адзначыў, што ўдзел біскупа Лей Шыйіна ў цырымоніі не павінен быў быць дазволены і таму гэта прывядзе да кананічных наступстваў для іншых біскупаў удзельнікаў цэлебрацыі. “Магчыма, што яны проста не мелі магчымасці перашкодзіць гэтаму без цяжкіх наступстваў для сябе. У любым выпадку, Апостальская Сталіца павінна будзе лепш разабрацца ў гэтым пытанні, калі атрымае больш падрабязную інфармацыю”, - паведаміў кс. Ламбардзі.

Новы біскуп-каадзьютар дыяцэзіі Ібінь 47-гадовы Пітэр Ло Ксуеган, успадкуе катэдру 95-гадовага біскупа Джона Чэна Шычжуна, які кіруе дыяцэзіяй з 1985 г., таксама са згоды Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.