Ватыкан: на плошчы св. Пятра ўстанаўліваюць ёлку з Украіны
1 снежня ў Ватыкан
прыбыла святочная ёлка з украінскага Закарпацця. Яе вышыня – больш за 30 м, а вага
каля 5 тон. 5 снежня 60-гадовае дрэва будзе ўстаўлена на плошчы св. Пятра побач з
традыцыйнай батлейкай. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 16 снежня з удзелам арцыбіскупа
Джузэппэ Бэртэлло, Губернатара Дзяржавы Ватыкан, а таксама ўкраінскіх каталіцкіх біскупаў
абодвух абрадаў і прадстаўнікоў Украінскай Праваслаўнай Царквы.
“Гэта надзвычай
важная падзея для нас, бо шматлікія краіны доўгія гады чакаюць такой нагоды. Для Украіны
гэта яшчэ адна магчымасць заявіць аб сваіх еўрапейскіх каранях і прыналежнасці да
сям’і еўрапейскіх народаў”, - падкрэсліў Вярхоўны Арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў
Шаўчук.