2011-12-01 12:37:32

Бэнэдыкт XVI: новая евангелізацыя залежыць ад хатняга Касцёла


RealAudioMP3 1 снежня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай Рады па справах сям’і, якая праходзіць у Рыме з нагоды 30-гадавіны заснавання дыкастэрыі, а таксама апублікавання бл. Янам Паўлам ІІ Апостальскай адгартацыі “Familiaris consortio”. Папа падкрэсліў, што гэтыя падзеі сталі знакам важнасці пастырскага клопату аб сем’ях ва ўсім свеце, а таксама прыладамі неабходнымі для больш эфектыўнага выканання дадзенай місіі.

“Новая евангелізацыя ў многім залежыць ад хатняга Касцёла. У наш час, як ў папярэднія эпохі, адчужэнне Бога, распаўсюджванне ідэалогій варожых сям’і і занядбанне сексуальнай этыкі, злучаныя паміж сабой. Як звязаны адмаўленне ад Бога і крызіс сям’і, так новая евангелізацыя неадлучна ад хрысціянскай сям’і”, - сказаў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што сям’я, як і Касцёл, паклікана прыняць, пашыраць і паказваць свету любоў і прысутнасць Хрыста.

“Прыняцце і перадача Божай любові выражаецца ва ўзаемным прысвячэнні сужонкаў у шчырым і адказным жаданні мець дзяцей, клопаце аб іх і выхаванні, працы і сацыяльных адносінах, увазе да патрабуючых, актыўнай дзейнасці ў касцёльным і грамадскім жыцці”, - сказаў Пантыфік

Акрамя таго, Святы Айцец звярнуў увагу тое, што “ні адно з пакліканняў не з’яўляецца асабістай справай чалавека, асабліва сужэнства, бо яго даляглядам з’яўляецца ўвесь Касцёл”. Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да хрысціянскіх сем’яў супрацоўнічаць са святарамі пад кіраўніцтвам біскупаў і дапамагаць у справе выхавання моладзі, падрыхтоўкі іншых пар да прыняцця сакрамэнта сужэнства, дапамозе патрабуючым і ўдзеле ў вырашэнні грамадскіх праблем.








All the contents on this site are copyrighted ©.