2011-11-30 11:45:35

Вядомы каталіцкі антрапалагічны часопіс цяпер і па-англійску


RealAudioMP3 Папская камісія па Лацінскай Амерыцы абвясціла ў Рыме 29 лістапада, што вядомы каталіцкі антрапалагічны часопіс “Humanitas” зараз будзе даступны на англійскай мове. Часопіс заснаваны ў 1995 г., даследуе тэмы, звязаныя з хрысціянскай культурай з пункту гледжання каталіцкай інтэлігенцыі ва ўсім свеце і выдаецца Папскім каталіцкім універсітэтам Чылі. Гусман Карыкіры, сакратар камісіі, зрабіў гэту заяву ў аўторак разам з рэктарам універсітэта Ігнасіа Санчэсам і галоўным рэдактарам “Humanitas” Хайме Антунэсам.

Першае выданне англійскай версіі складае больш за 250 старонак і ўключае ў сябе шэраг нарысаў з іспанскамоўных выпускаў, якія былі прысвечаны жыццю і творчасці бл. Яна Паўла II. Сярод аўтараў артыкулаў у першым англійскамоўным выданні: кардыналы Анджэла Скола, Анджэла Амата, Станіслаў Дзівіш, Маўра П’ячэнца і Эверы Роберт Даллес.







All the contents on this site are copyrighted ©.