2011-11-30 12:54:55

Бэнэдыкт XVI стварыў новую дыяцэзію ў Буркіна-Фасо


RealAudioMP3 30 лістапада Бэнэдыкт ХVI стварыў новую дыяцэзію Гаўа ў Буркіна-Фасо, яна паўстала з часткі дыяцэзіі Д’ебугу. Першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Святы Айцец прызначыў кс. Мадэстэ Камбу, які да гэтага часу з’яўляўся генеральным вікарыем дыяцэзіі Д’ебугу. Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1963 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1991 г. Падчас сваёй душпастырскай дзейнасці займаў адказныя пасады ў Каталіцкім Касцёле краіны.

У новастворанай дыяцэзіі Гаўа пражывае больш за 260 тыс. чалавек, з якіх каля 20 тыс. з’яўляюцца католікамі. Дыяцэзія мае 6 парафій, дзе працуе 14 святароў, 24 законніцы і 101 катэхет.







All the contents on this site are copyrighted ©.