2011-11-29 15:55:51

Папа са смуткам успрыняў смерць каталіцкіх місіянераў


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў свае спачуванні ў сувязі з падзеямі 27 лістапада ў Бурундзі, дзе былі забіты два каталіцкіх місіянеры. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ адзначаецца: “З болем даведаўшыся аб забойстве сястры Лукрэцыі Mаміч і Франчэско Баццані, Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI выказвае шчырыя спачуванні Кангрэгацыі Служак Міласэрнасці з Брэшыі, сям’і і сябрам Франчэско Баццані, а таксама ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці Нгоцы. Папа просіць Бога, Айца міласэрнасці, прыняць у сваё Валадарства загінуўшых, якія ахвяравалі сваё жыццё служэнню хворым і бедным”, - адзначаецца ў спачувальнай тэлеграме.

27 лістапада некалькі ўзброеных людзей уварваліся ў дом Кангрэгацыі Служак Міласэрнасці ў Кірэмба, на паўночным усходзе Бурундзі, магчыма, з мэтай рабавання. У выніку нападу былі забітыя харвацкая законніца і італьянскі валанцёр.








All the contents on this site are copyrighted ©.