2011-11-29 14:48:44

Мальта: упершыню “Дзень святара”


RealAudioMP3 У нядзелю 4 снежня, першы раз у гісторыі, Мальтыйская архідыяцэзія будзе адзначаць “Дзень святара”. Ён пройдзе пад дэвізам: “Я заўсёды з вамі”. У заяве архідыяцэзіі адзначаецца, што мэта ініцыятывы – “звярнуць большую ўвагу на служэнне, якое святар выконвае на карысць Касцёла і грамадства”. Падчас “Дня святара” адбудуцца спецыяльныя набажэнствы ў інтэнцыі духавенства.

Сёння на Мальце працуе 638 святароў. У краіне існуе 70 каталіцкіх парафій. Шматлікія святары працуюць на місіях, у іншых краінах Еўропы, а таксама ў Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.