2011-11-29 12:21:52

Кс. Ламбардзі: біскупскае пасвячэнне ў Кітаі павінна адбыцца згодна з нормамі Касцёла


RealAudioMP3 Кс. Фэдырыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, каментуючы навіну, якая з’явілася ў СМІ адносна запланаванага на 30 лістапада біскупскага пасвячэння кс. Ло Ксуегана ў кітайскай дыяцэзіі Ібінь (правінцыя Сычуань) адзначыў, што “калі гэта адбудзецца, то гаворка ідзе аб кандыдыце зацверджаным Апостальскай Сталіцай”. “Хочацца пажадаць, каб пасвячэнне адбылося згодна з нормамі Каталіцкага Касцёла, гэта значыць, каб вернікі былі паінфармаваны аб зацвярджэнні кандыдыта Апостальскай Сталіцай, а ў эўхарыстычнай цэлебрацыі не прымаў удзел ні адзін з нелегетымных біскупаў. У такім выпадку, падзея стане сапраўдным умацаваннем для каталіцкай супольнасці”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Біскупскае пасвячэнне кс. Ло Ксуегана будзе першай легальнай біскупскай сакрай з моманту пасвячэнняў, якія адбыліся ў Кітаі летам 2011 г. без згоды Святога Пасада. Серыя нелегальных біскупскіх пасвячэнняў, якой быў дадзены пачатак 19 лістапада 2010 г., была часткай кампаніі кітайскай Каталіцкай патрыятычнай арганізацыі, якая планавала ўсталяваць кантроль над “падпольным Касцёлам” верным Папе.








All the contents on this site are copyrighted ©.