2011-11-29 11:31:38

ЗША: спынена фінансаванне Камісіі па пытаннях рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 У ЗША было спынена фінансаванне Камісіі па пытаннях рэлігійнай свабоды ў свеце пры ўрадзе ЗША. Але яна працягне сваю працу да 16 снежня 2011 г. дзякуючы спецыяльнаму фонду, які прадугледжвае тэрміновыя гранты. Такое рашэнне было прынята ў мінулы чацвер Кангрэсам Злучаных Штатаў. Гэта мера – яшчэ адна спроба перагледзець праект закона аб спыненні фінансавання Камісіі на працягу наступных двух гадоў.

Паводле біскупа Джэймса Хабарда, старшыні Камітэта па пытаннях справялівасці і міра ў свеце пры Канферэнцыі Біскупаў ЗША, спыненне працы Камісіі па пытаннях рэлігійнай свабоды з’яўляецца сігналам аб бездзейнасці ЗША у гэтай сферы.








All the contents on this site are copyrighted ©.