2011-11-29 15:38:31

Германія: наватарская канцэпцыя “еўраіслама”


RealAudioMP3 Пасля тэракту 11 верасня 2001 г. у Еўропе працягваецца дыскусія аб магчымасці сумяшчальнасці ісламу з секулярным заходнім грамадствам, еўрапейскімі каштоўнасцямі і здольнасці мусульман адаптавацца да дэмакратычных прынцыпаў. У Штутгарце адбылася сустрэча даследчыкаў гэтай тэмы, мэтай якой стала фарміраванне новага погляду на праблему, піша “Deutsche welle”.

Па некаторых дадзеных, у Заходняй Еўропе сёння пражывае каля 20 млн. мусульман. У шматлікіх еўрапейскіх краінах вялікая колькасць мусульман прыводзіць да грамадскай напружанасці. У пошуках адказу на пытанне, многія даследчыкі звяртаюць погляды да адной з самых даўніх еўрапейскіх формаў ісламу, якая практыкуецца ў Босніі і Герцагавіне.

Мусульмане складаюць большасць насельніцтва Босніі і Герцагавіны, і яны цалкам гарманічна суіснуюць з католікамі, праваслаўнымі і юдэямі. У часы Аўстра-Венгерскай імперыі быў створаны інстытут ісламу, структураваны па прыкладзе хрысціянскіх цэркваў: была ўведзена пасада вялікага муфтыя, лідэра баснійскіх мусульман.

Некаторыя спецыялісты называюць падобную формулу “еўраісламам”. Ён азначае сумяшчэнне ісламу з сучаснай еўрапейскай культурай і адаптацыю яго палажэнняў да еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Аднак некаторыя навукоўцы лічаць ідэю “еўраіслама” бескарыснай гаворачы, што патрэбен іслам з пэўнымі еўрапейскімі характэрыстыкамі: дэмакратыя, правы чалавека, свабода веравызнання. Для гэтага неабходныя працэс рэ-інтэрпрэтацыі Карана, і запатрабуецца новая канцэпцыя яго экзегетыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.