2011-11-28 14:50:58

Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана


RealAudioMP3 28 лістапада Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана Наіба Мікаці. Пасля сустрэчы са Святым Айцом ліванскі палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі. У паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што “падчас сардэчных перамоў была падкрэслена роля Лівана ў рэгіёне Блізкага Усходу і ўсяго свету. Акрамя таго, было выказана задавальненне тым, што суіснаванне хрысціянскіх і мусульманскіх супольнасцяў краіны адбываецца ў духу свабоды і ўзаемнай павагі.

Падчас сустрэчы абодва бакі выказаліся за ўмацаванне палітычнай стабільнасці, больш плённага супрацоўніцтва і дыялогу паміж рознымі лідэрамі адказнымі за сацыяльнае і грамадскае жыццё ў краіне. Увага звярталася на тое, каб больш паспяхова змагацца з выклікамі, якія стаяць перад Ліванам на ўнутраным і міжнародным узроўні.

У цэнтры перамоў была таксама сітуацыя на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі. Была падкрэслена неабходнасць намаганняў у дасягненні мірнага суіснавання, заснаванага на справядлівасці, прымірэнні і павазе да годнасці чалавечай асобы і яе неад’емных правоў.

Буў адзначаны таксама фундаментальны ўклад, які могуць унесці ў жыццё краіны хрысціяне, якія пакліканы быць будаўнікамі міру і згоды, а іх прысутнасць з’яўляецца істотнай для рэгіёну.








All the contents on this site are copyrighted ©.