2011-11-26 15:39:28

Эксперты MONEYVAL у Ватыкане


RealAudioMP3 З 21 па 26 лістапада 2011 г. адбыліся сустрэчы экспертаў MONEYVAL з прадстаўнікамі ўладаў Ватыкана. Іх тэмай стала пытанне прафілактыкі і барацьбы з адмываннем грошай і фінансавання тэрарызму. Мэтай наведвання еўрапейскімі экпертамі Ватыкану сталі двухбаковыя кансультацыі, пасля ўступлення ў сілу ў Ватыкане закона № CXXVII ад 30 снежня 2010 г., які дазволіў адаптаваць ватыканскае заканадаўства ў галіне адмывання грошай і фінансавання тэрарызму да міжнародных стандартаў.

Група экспертаў у галіне права, фінансаў і праваахоўнай дзейнасці з розных краін сустрэлася з прадстаўнікамі Дзяржсакратарыяту, Губернатарата, судовых структур, жандармерыі, прэфектуры па эканамічных пытаннях, а таксама нядаўна створанага Аддзела фінансавай інфармацыі.

Вынікам прайшоўшых сустрэч стане канчатковы даклад, які будзе прадстаўлены на пленарнай асамблеі MONEYVAL у сярэдзіне 2012 г.

Камітэт экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай (MONEYVAL) быў заснаваны ў 1997 г. у якасці механізму ацэнкі і ўзаемнага кантролю. Яго задача складаецца ў забеспячэнні стварэння эфектыўных структур па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.







All the contents on this site are copyrighted ©.