Славенія: біскупы заклікаюць да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах
Каталіцкія біскупы
Славеніі скіравалі спецыяльнае пасланне з нагоды парламенцкіх выбараў, якія пройдуць
у краіне 4 снежня 2011 г. У сваім звароце іерархі падкрэсліваюць, што гэта адзіная
нагода для грамадзян непасрэдна паўплываць на будучыню краіны. “Ад апошніх выбараў
сітуацыя ў Славеніі моцна пагоршылася. У краіне існуе вялікі эканамічны і маральны
крызіс”, - пішуць біскупы. “Нам патрэбна дзяржава, якая заснавана на прынцыпе справядлівасці
і шчырасці, якая створыць умовы ўстойлівага эканамічнага росту з новымі месцамамі
працы і справядлівым размеркаваннем дабротаў”, - адзначаюць каталіцкія іерархі.
Яны
звяртаюць ўвагу на тое, што Славенія павінна стаць “дэмакратычнай дзяржавай, у якой
будзе паважацца жыццё і годнасць чалавека, якая будзе абараняць сям’ю, надаваць належную
ўвагу адукацыі моладзі, будзе клапаціцца пра людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе і
выпрабаваннях, а таксама пра навакольнае асяроддзе”.
Біскупы заклікаюць католікаў
абраць такіх дэпутатаў, якія будуць прызнаваць важнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў
у грамадстве. Яны нагадваюць словы бл. біскупа Антона Марціна Сломшэка: “Галасуйце
мудра, выбірайце добра. Як вы засцелеце свой ложак, так будзеце спаць”.