2011-11-26 15:11:31

Вялікабрытанія: Касцёл можа зрабіць уклад у пераадоленне крызісу


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Вестмінстэрскі кардынал Вінцэнт Нікалс, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльсу, на сустрэчы “Caritas” краіны адзначыў, што “ужо адчуваюцца вынікі жорсткай эканамічнай палітыкі ўраду, якую найбольш адчуваюць бедныя слаі грамадства, асабліва моладзь і сем’і, якія маюць патрэбу ў падтрымцы”. Іерарх падкрэсліў, што “павышэнне ўзроўню беспрацоўя сярод моладзі, клопаты з атрыманнем жылля і рознага роду даўгі, прыводзяць да цяжкасцяў і праблем у шматлікіх людзей”.

Кардынал Нікалс асудзіў нераўнамернае размеркаванне багацця ў Вялікабрытаніі, спасылаючыся на надзвычайна высокія бонусы, якімі карыстаюцца банкіры. Іерарх адзначыў, што краіну чакаюць у бліжэйшыя месяцы і гады вельмі сур’ёзныя выклікі. На яго думку, “важна, каб рашэнні прынятыя ў парламанце адносна будучыні сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя і сістэмы крымінальнага правасуддзя грунтаваліся на вопыце тых, хто працуе у гэтай галіне”.

“Толькі праз умацаванне адносін паміж арганізацыямі, якія працуюць у сацыяльнай сферы і членамі парламента, якія фарміруюць заканадаўчы адказ на выклікі грамадства, мы можам разам асягнуць лепшую будучыню”, - падкрэсліў кардынал Вінцэнт Нікалс.








All the contents on this site are copyrighted ©.