2011-11-25 15:58:09

Шатландыя: павялічваецца агрэсія супраць хрысціянаў


RealAudioMP3 Католікі ў Шатландыі асабліва часта падвяргаюцца нападкам з-за сваёй веры. Пра гэта заявіў біскуп Філіп Тарталья, старшыня камісіі па камунікацыях біскупскай канферэнцыі Шатландыі. “Гэта вельмі трывожны знак”, - гаворыцца ў заяве, прычынай якой сталі апошнія дадзеныя, апублікаваныя ўрадам на тэму расізму па рэлігійным прызнаку. “Хоць католікі складаюць 16% насельніцтва, амаль 60% выпадкаў агрэсіі скіравана менавіта супраць католікаў, што аказвае негатыўны ўплыў на сучасную Шатландыю і дэманструе сістэмнасць у варожым стаўленні да іх”. У заяве гаворыцца, што ўзровень нападкаў асягнуў небяспечнага ўзроўню. “Неабходна вялікая мабілізацыя Касцёла і дзяржаўных уладаў для выкаранення рэлігійнай нецярпімасці”.

Збор дадзеных вяло Упраўленне публічнага абвінавачвання Шатландыі і выявіла 693 выпадкаў насілля па рэлігійным матыве – самы высокі узровень за чатыры апошнія гады. Інцыдэнты ў 95% выпадкаў тычыліся маладых людзей ад 16 да 30 гадоў, і мелі месца, галоўным чынам, у Заходняй Шатландыі. Больш за палову актаў агрэсіі адбылося ў Глазга.








All the contents on this site are copyrighted ©.