2011-11-25 16:32:59

Францыя: урад занепакоены дзейнасцю сектаў


RealAudioMP3 Французская ўрадавая арганізацыя па барацьбе з сектамі папяраджвае аб магчымай хвалі масавых самагубстваў у краіне, якія могуць наступіць ў снежні 2012 г. па прычыне прадказанняў шматлікімі сектамі канца свету. Паводле агенцтва паслядоўнікі некаторых сектаў пачалі ўжо збірацца ў месцах, якія на іх думку павінны выратаваць іх ад апакаліпсіса.
На думку Жоржа Фенэша, кіраўніка арганізацыі, гэта вельмі сур’ёзная справа. Ён звярнуў увагу на небяспечную дзейнасць амерыканскай секты “Школы Прасвятлення Рамта”, члены якой лічаць, што адзіным бяспечным месцам у свеце падчас канца света будзе вёска Бугараш у Францыі.

Пасля таго, як лідэр секты Джудзі Зэбра Найт абвясціў аб гэтым, шмат людзей пачало прыязджаць у французскую вёску, пачалі купляць зямлю і будаваць бункеры з падземнымі тунэлямі. Людзі пачалі нават збіраць запасы ежы. Паводле французскага урадавага агенцтва навокал вёскі Бугараш сітуацыя становіцца ўсё больш небяспечнай і неабходна прыняць адпаведныя меры, каб прадухіліць трагедыю.

“У Францыі адэптамі сектаў з’яўляюцца больш за 500 тыс. жыхароў краіны. Сярод іх людзі з розных слаёў грамадства. Ёсць таксама і дзеці”, - адзначае ўрадавае агенцтва па барацьбе з сектамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.