2011-11-25 14:14:09

У Швейцарыі размаўляюць пра міжрэлігійны дыялог


RealAudioMP3 На факультэце хрысціянска-каталіцкай тэалогіі Бернскага універсітэта ў Швейцарыі з 23 па 25 лістапада праходзіць міжнародная канферэнцыя на тэму “Міжрэлігійны адносіны ў тэалагічным ракурсе: экуменічны агляд і пытанні”. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца прэзентацыя і абмеркаванне праектаў, якія прысвечаны экуменічнаму дыялогу паміж прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій, паведамляе сайт Бернскага універсітэта.

Эксперты ў вобласці міжрэлігійных адносін прадстаўляюць свае даследаванні на розныя тэмы, у тым ліку “Чатыры формы міжрэлігійных адносін: канфлікт, талерантнасць, сусветнае прызнанне, трансфармацыя”, “Тэалагічная этыка, свабода і міжрэлігійны дыялог: у перспектыве баптысцкай царквы”, “Хрысціянска-мусульманскі дыялог: паміж палітыкай і тэалогіяй”.

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел вядомыя даследчыкі ў галіне міжрэлігійнага дыялогу ў Швейцарыі. Для студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у сустрэчы, арганізаваны майстар-класы.







All the contents on this site are copyrighted ©.