План мерапрыемстваў з удзелам Папы на бліжэйшыя месяцы
Заля Друку Апостальскай
Сталіцы апублікавала план мерапрыемстваў і літургічных цэлебрацый, у якіх прыме ўдзел
Бэнэдыкт XVI на працягу бліжэйшых двух месяцаў. 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганага
Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Пантыфік здзейсніць традыцыйны візіт да скульптуры
Маці Божай, якая знаходзіцца на Іспанскай плошчы ў Рыме. 11 снежня Папа наведае з
Пастырскім візітам рымскую парафію “Санта Марыя дэла Грацыя”, а на наступны дзень
узначаліць св. Імшу ў інтэнцыі Лацінскай Амерыкі, якая пройдзе у базыліцы св. Пятра
з нагоды успаміну Маці Божай Гвадэлупскай. Акрамя таго, 15 снежня Святы Айцец адправіць
першыя нешпары разам са студэнтамі і супрацоўнікамі Папскіх універсітэтаў Рыма.
24
снежня, у Ватыканскай базыліцы Бэнэдыкт XVI узначаліць урачыстую Вігілійную св. Імшу,
а ва ўрачысцасць Божага Нараджэння традыцыйна звернецца да вернікаў з пасланнем “Urbi
et Orbi” (“Гораду і свету”). Вечарам 31 снежня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы
Марыі, Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у першых нешпарах у падзяку за пражыты год.
6
студзеня Пантыфік узначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, а ў нядзелю,
8 студзеня, удзеліць сакрамэнт хросту некаторым дзецям.