2011-11-25 16:33:11

"З сэрцам у кантакце". Ісіхазм і тэхніка малітвы


Я працягваю разважаць тэму, якую мы закранулі мінулы раз. Гэта тэма: «Псіхасаматычны аспект малітвы», якую сёньня я хачу звузіць да разважанняў пра тэхніку малітвы ў ісіхазме. Я ўжо знаёміў слухачоў праграмы «З сэрцам у кантакце» з гэтай духоўна-аскетычнай сістэмай. Маёй галоўнай мэтай было пераканаць вас, сябры, што ісіхазм гэта частка нашай, каталіцкай духоўнасьці.

Кажучы, што ісусава малітва ды ісіхазм - гэта практыка Праваслаўнай Царквы (а так бывае) - мы, каталікі, аўтаматычна выракаемся ад досведу ўсходняга хрысціянства да 1054 (год у якім адбыўся канчатковы разрыў Царквы на заходнюю - Каталіцкую і ўсходнюю — Праваслаўную). Асновы ж ісіхазму былі закладзеныя Айцамі Пустыні, Сінайскімі і Афонскімі духоўнымі аўтарамі да сумнавядомага Вялікага расколу.

Па гэтай, вышэйпададзенай прычыне, адной з місій Грека-каталіцкай (уніяцкай) Царквы з'яўляецца, ў тым ліку, захаванне, развіццё і распаўсюджванне ў Каталіцкай Царквы ісусавай малітвы і ісіхастскай духоўнасці. Нам, каталікам, варта памятаць, што ўсходняя духоўнасць - гэта наша агульная спадчына з Праваслаўнай царквой.

Тэхніка малітвы ў ісіхазме

Цяпер вернімся да псыхасаматычнага метаду. Тэхніка малітвы ў хрысціянстве не з'яўляецца нечым новым, сведчаць аб тым шматлікія тэксты духоўных пісьменнікаў, якія ўвайшлі пераважна ў анталогію духоўных тэкстаў, грэцкае Дабраталюбіе (духоўная каштоўнасць якой прызнаецца Каталіцкай царквой). Вось найбольш цікавыя і карысныя апісанні тэхнікі ісусавай малітвы, якія я хацеў бы тут працытаваць.

Вось, напрыклад, як апісвае псіхасаматычны метад у малітве Рыгор Сінаіт:

«Практычная разумна-сардэчная малітва здзяйсняецца так: сядзь на лаўку вышынёю з 15 см, зьвядзі розум свой з галавы ў сэрца, і прытрымай яго там: і адтуль кліч разумна-сардэчна: "Госпадзе, Ісусе Хрысце, памілуй мяне!". Трымай пры гэтым і дыханне, каб не неўпарадкавана дыхаць, бо гэта можа рассеявать думкі. Калі ўбачыш, што ўзнікаюць думкі, не зважай на іх, хоць бы яны былі простыя і добрыя, а не толькі марныя і нячыстыя. Хаваючы розум у сэрца і заклікаючы Госпада Ісуса часта і цярпліва, ты хутка возьмеш верх над гэткімі думкамі і зьнішчыш іх, нябачна перамагаючы Боскім імём. Св. Лесьвічніка кажа: ісусавым імём бі вояў; мацней гэтай зброі няма іншай ні на небе, ні на зямлі».

А вось навучанні загадковага пілігрыма (з вядомых ўсім свеце «Шчырых апавяданняў вандроўніка свайму духоўнаму айцу»), з якімі ён звяртаецца да свайго сьляпога спадарожніка:

«Я і пачаў яму расказваць: вось ты нічога не бачыш, але ж можаш розумам ўявіць і прадставіць сабе тое, што ты раней бачыў, гэта значыць чалавека, або якую-небудзь рэч, або сваю якую-небудзь частку цела, напрыклад, руку ці нагу, можаш так жыва ўявіць, як бы на яго глядзеў, і можаш навесці і скіраваць на яго хоць і сляпыя свае вочы? - Магу, адказаў сляпы.

Дык ты гэтак сама ўяві сваё сэрца, навядзі свае вочы, як бы глядзеў на яго праз грудзі, і як мага больш жыва ўяві яго, а вушамі ўважліва слухай, як яно б'ецца і ўдарае раз за разам. Калі да гэтага прыстасуешся, то і пачынай да кожнага ўдару сэрца, гледзячы ў яго, дастасоўваць малітоўныя словы. Такім чынам, з першым ударам скажы або падумай «Госпадзе», з другім «Ісусе», з трэцім «Хрысце», з чацвёртым «памілуй» і з пятым «мяне», і паўтарай гэта шматкроць. Табе гэта зручна, бо пачатак і падрыхтоўка да сардэчнай малітве ў цябе ўжо ёсць.

Потым як да гэтага прызвычаешся, то пачынай ўводзіць і выводзіць ўсю ісусаву малітву ў сэрца разам з дыханнем, як вучаць айцы, гэта значыць уцягваючы ў сябе паветра, скажы, уяві: Госпадзе Ісусе Хрысьце, а выпускаючы з сябе: памілуй мяне! Займайся гэтым часцей і пабольш, і ты ў хуткім часе адчуеш дэлікаіны і прыемны боль у сэрцы, потым будзе з'яўляцца ў ім цеплыня. Так, пры дапамозе Божай, дасягнеш ты аўтаматызму - асалоды для ўнутранай малітвы сэрца.

Але пры гэтым усяляк сцеражыся ад відзежаў розуму, і рознага гатунку выяваў, што могуць зьяўляцца. Не прымай зусім ніякіх ўяўленне, бо св. айцы моцна наказваюць пры ўнутранай малітве захоўваць бязвобразнасць, каб не патрапіць у ману».

У адной з перадач я казаў пра крытэрыі, якія дазваляюць хрысціяніну не ўпасці ў духоўную ману (прелесть) (г.зн. не збіцца з сапраўднага духоўнага шляху). Вось некаторыя асноўныя правілы (тры падставовыя) для тых, хто хацеў бы практыкаваць ісусаву малітву і не страціць правільны кірунак:

1). Правільнае намер, гэта значыць, намер, які адпавядае хрысціянскаму, царкоўным разумення малітвы. Трэба памятаць што метад сам па сабе нічога не варта. Навошта патрэбныя дровы, калі няма печкі, навошта купляць зімовыя шыны, калі няма аўтамабіля? Такім чынам, навошта камусьці ісусава малітва, калі гэты чалавек не сустрэў у сваім жыцці Ісуса Хрыста, свайго Збавіцеля, Госпада і Бога? Таму самы першы крок на шляху малітвы - гэта прыняцце Ісуса Хрыста ў сваё сэрца, як Госпада і Бога, і Збаўцу.

2). Практыкаванне хрысціянскай веры ў адпаведнасці з Навукай Царквы (перш за ўсё размова ідзе аб рэгулярнай - напрыклад, адзін раз у месяц - Споведзі, і рэгулярным Прычасьці (Камуніі)). Таксама практыкаванне веры закладае рацыянальнае абгрунтаванне таго, у што верыш.

3). Рэгулярнае (па меры сіл) чытанне Святога Пісання. «Ignorantio Scripturarum, est ignorantio Christi» - «Няведанне Пісаньняў ёсць няведанне Хрыста» кажа св. Еранім. Без рэгулярнага чытання Бібліі (асабліва Новага Запавету) немагчыма практыка ісусавай малітвы!








All the contents on this site are copyrighted ©.