Вялікабрытанія: англікане адмовіліся ад напісання Хартыі правоў чалавка
Англіканская Царква
ў Вялікабрытаніі адмовілася ад прапановы ўрада краіны напісаць новую Хартыю правоў
чалавека ў Вялікабрытаніі. У сваім афіцыйным адказе на прапанову, прадстаўнікі супольнасці
адзначаюць, што “Хартыя ў Вялікабрытаніі павінна быць згодная з Еўрапейскай канвенцыяй
правоў чалавека, і, калі ўрад хоча ўнесці дадатковыя змены адносна правоў і абавязкаў
грамадзян, не згодныя з тымі, што ўжо вызначаны ў Канвенцыі, яны не будуць мець юрыдычнай
сілы”.
Прадстаўнікі Англіканскай Царквы падкрэсліваюць, што “калі прапанова
ўрада краіны мае на мэце абмежаванне ці адмену правоў, змешчаных у Еўрапейскай Канвенцыі,
гэта было б нязгодна з міжнароднымі абавязацельствамі, якія ўзяла на сябе Вялікабрытанія”.
Аўтары дакумента звяртаюць ўвагу на тое, што яшчэ не ясна, якія змены хоча ўнесці
ўрад краіны у Канвенцыю правоў чалавека.
Акрамя таго, у сваім дакуменце прадстаўнікі
Англіканскай Царквы падкрэсліваюць, што палітычныя партыі, якія ствараюць урад краіны,
маюць розныя погляды адносна правоў чалавека і ў парламенце няма дастатковай большасці,
каб прыняць заканадаўчыя акты па гэтым так важным пытанні.