2011-11-25 17:20:28

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Супакой (І)


Мы працягваем разважанні аб плёнах Святога Духа ў якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя для нашага радыё, італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні.

Падчас нашай сённяшняй сустрэчы, мы паразважаем аб чарговым плёне Святога Духа, аб якім апостал Павел кажа ў сваім пасланні да Галатаў – аб плёне супакою. Як заўсёды, хачу падкрэсліць, што мы размаўляем менавіта аб плёнах - выніках пэўнага працеса. Значыць, супакой, аб якім мы сёння будзем разважаць, гэта не нешта, што можа існаваць у чалавеку само па сабе, але, штосці, што патрабуе стаць на пэўны шлях, пачаць пэўны працес.

Як і ў мінулых разважаннях, кс. Фабіо пачынае з тлумачэння значэння тэрміна, у біблійнай мове – г.зн., старажытнагрэцкай або старажытнаяўрэйскай. Ітак. Слова, якім мы сёння азначаем “супакой” ў старажытнагрэцкай мове гучала, як “ірэнэ”. Але для грэкаў слова “супакой” мела трохі іншае значэнне чым мы маем зараз. Для грэкаў, адзіным “супакоем” была “адсутнасць вайны” - мір Супакой гэта антонім вайны. Калі наступаў канец вайне – наступаў супакой. Гэта быў такі стан, які заўсёды існаваў пасля вайны ці перад вайной.

Мы разумеем супакой, як асабісты стан. Для грэкаў так не было. Разуменне супакою, як стану душы, прыйшло разам з хрысціянствам, якое прынесла ў свет, некаторыя рэчы, што нарадзіліся ў яўрэйскай культуры. Яўрэйскае слова “шалом”, якое мы ўсе ведаем, не азначае толькі адсутнасць вайны, але з’яўляецца нашмат больш складаным і асабістым. Тэрмін “шалом” захоўвае у сябе ідэю добрых адносінаў з рэчамі. “Шалом” не азначае адсутнасць канфлікта. У кантэксце Новага Запавета, гэта слова нават можа азначаць справядлівую вайну, вайну з добрымі намерамі. У гэтым заключаўся супакой для яўрэяў.

Ітак. Узнікае пытанне: як мы прыйшлі да разумення “супакою” як асабістага стану душы. Новы Запавет, пачаў спрыяць разумення “супакоя”, як рэальнасці, якая не залежыць ад знешняга кантэкста. Узгадаем словы Езуса, якія нам перадае Евангелле паводле св. Яна: “Супакой пакідаю вам, супакой мой даю вам. Даю ж вам не так, як свет дае”. Падчас літургіі мы заўсёды чуе заклік прыняць супакой Хрыста. У гэтай фразе прысутнічае супрацьпастаўленне паміж двума рознымі паняццямі “супакою”.

Па-першае, кс. Фабіо падкрэслівае, што “супакой”, які дае свет, гэта толькі перамір’е. Супакой, які дае свет, гэта стан перад пачаткам новай вайны. Калі мы узгадаем усе мірныя дагаворы, якія існавалі ў гісторыі, мы можам нават расчаравацца ў ідэі і надзейнасці падобных ініцыятыў. “Супакой”, які дае свет, абавязкова заключаецца ў тым, што адзін з бакоў нешта губляе, або апыняецца ў залежным стане.

Супакою, натхнёны хрысціянствам адрозніваецца ад таго, што існавала перад ім. Супакой, аб якім кажа Езус, можа быць, нават, у праблематычнай, канфліктнай сітуацыі.

Сёння “быць спакойны”, знаходзіцца ў спакойным стане вельмі модна. Сказаць я зараз жыву спакойна азначае, сказаць што я не маю ніякіх канфліктаў і складанасцяў. Напрыклад, пасля развода, чалавек можа сказаць: нарэшце, я магу жыць спакойна. Але такога тыпу “супакой” кс. Фабіо называе памерлым, мёртвым супакоем - забойствам адносін. Зараз мы прызвычаіліся знаходзіць падобны супакой. Як? Пазбавіцца праблемы ці праблематычнай сітуацыі. Я магу быць спакойным побач з іншым, калі мы маем мір паміж намі. Можна сказаць так - ты не дастаеш мяне, я не дастаю цябе. Гэта нібыта мірны дагавор паміж людзьмі. Такія адносіны сёння вельмі распаўсюджаны. Многія людзі так жывуць, і часам нават напаўняюць такія адносіны духоўным сэнсам. Але сапраўдны супакой знаходзіцца не тут.

Паважаныя радыёслухачы, у нашай праграме праз тыдзень мы працягнем разважаць аб плёне Святога Духа супакоі.








All the contents on this site are copyrighted ©.