2011-11-25 17:24:07

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Радасць (ІІ)


Мы працягваем разважанні аб плёнах Святога Духа ў якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. У мінулай праграме мы пачалі размову, аб перадапошнім плёне Святога Духа, які узгадваецца ў 5 раздзеле Паслання апостала Паўла да Галатаў – а менавіта аб радасці. Нагадаю, што у мінулай праграме, кс. Фабіо прапанаваў кожнаму з нас спытаць саміх сябе – ці сапраўды мы жадаем знайсці радасць? І хоць здаецца адказ на гэта пытанне відавочны, але вопыт падказвае, што сучаснага чалавека сум прываблівае нашмат больш. Сумныя навіны, нараканні, размовы аб сумных ці нават страшных рэчах, нашмат цікавей чалавеку чым, добрыя навіны. Каб адшукаць радасць, неабходна выйсці насустрач нечаму іншаму.

Ітак. Узнікае пытанне такое плён Святога Духа радасць?

Слова ад якога мы павінны адштурхоўвацца – гэта яўрэйскае слова “хара”, якое ужывае апостал Павел і якое паходзіць ад слова “кайро”, што значыць радавацца і весяліцца. Філолагі знайшлі ў слове “кайро” падабенства са словам “наканечнік кап’я”, ці нечым, чым можна зрабіць дзірку ў сцяне, ці нешта праз што можна выйсці. Таму больш дакладны сэнс гэтага слова можа азначаць – прабіцца, выйсці, выйсці за нешта. Яно ўказвае нам на існаванне дынамікі, працэса.

Давайце паглядзім на адзін тэкст, які нам кажа аб шчасці – гэта тэкст з Евангелля паводле св. Лукі, у якім Езус кажа аб знакамітых благаслаўленнях. Мы чытаем: “Шчаслівыя ўбогія, бо ваша ёсць Валадарства Божае; шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце; шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце; шчаслівы вы, калі ўзненавідзяць вас людзі і калі адрынуць вас і будуць зневажаць, і адкінуць імя вашае, як зло з-за Сына Чалавечага. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.

Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне! Гора вам, хто цяпер сыты, бо галадаць будзеце! Гора вам, хто цяпер смяецца, бо смуткаваць і плакаць будзеце! Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас! Бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія”.

Чаму гэты тэкст Евангелля паводле св. Лукі карысны для разумення таго, аб чым ідзе наша сённяшняя размова? А менавіта таму, што тут мы маем выдатнае параўнанне паміж двума радасцямі. Ёсць радаць хрысціянская, але таксама існуюць іншыя радасці. Існуюць іншыя формы радасці. Тэкст які мы пачулі поўны слоў аб радасці: шчаслівыя вы - паўтараецца нават чатыры разы, будзеце радавацца і г.д. Але таксама, у гэтым фрагменце, шчасце супрацьпастаўляецца гору. Гору якое напаткае кагосці. Каго? Людзей якія смяюцца. Дзіўна. Гаворыцца: хто сёння плача, заўтра будзе смяяцца. Хто сёння смяецца заўтра заплача. У чым сэнс гэтых слоў?

Радасць можа мець дзве формы: сродак і наступства. Радасць можа нарадзіцца ў выніку сітуацыі, якую мы выкарыстоўваем, каб адчуваць сябе добра. Паглядзім яшчэ раз у тэкст: Гора вам багатыя, бо вы ЎЖО атрымалі сваё суцяшэнне! Гора вам, хто ЦЯПЕР насычаны, вы хто ЦЯПЕР смяецца. Цяперашні час. Ёсць нейкая сучаснасць, дадзенасць, якая вядзе да сумнай будучыні.

Эфімерная, фальшывая радасць – гэта радасць, падобная на жвацельную гумку – дзве хвіліны арамату і больш ніякага густу. Сёння шмат такой радасці – шмат розных геданістычных прапаноў – акунуцца ў адзін момант у задавальненні і вяселле. Такая радасць, якой мы часта шукаем, для нас становіцца сродкам для хуткага вырашэння, якой небудзь праблемы. Вырашыць праблему дзякуючы нечаму, што першае сустракаецца на нашым шляху.

Што ж такое хрысціянская радасць? Быць беднымі ЗАРАЗ. Быць галодным ЗАРАЗ. Плакаць ЗАРАЗ. У чым заключаецца дынаміка хрысціянскай радасці? Радасць гэта акт, які нараджаецца дзякуючы веры, ад даверу, аткрытасці на іншага, можа нават з смерці. Мы часта кажам аб пасхальнай радасці, якая нагадвае нам аб кімсці, хто выйшаў па-за рамкі пэўных падзей. Пасха нам нагадвае, аб тым, што неабходна ўвайсці ў пустыню, каб перамяніцца. Любоў – ніколі не мае сваёй галоўнай мэтай, маю ўласную радасць. Яе галоўная мэта – іншы. Заўсёды прысутнічае пачатковы драматычны момант, які папярэднічае Пасхе.

Выйсці з таго стану ў якім знаходжуся сёння, каб, як наступства дасягнуць больш стабільнага стану. У жыцці вельмі важныя наступствы нашых учынкаў. Я заўсёды павінен пытаць самаго сябе – куды прывядуць мяне мае учынкі? Можна вырашыць праблему праз злобу і агрэсіўнасць. Потым прыйдзе цішыня. Іншы – жонка, муж, брат, сын, сябр закрыецца. На дадзены момант праблема здаеца вырашанай – а потым? Смерць. Ад задавальнення атрыманага падчас вырашэння праблемы такім чынам, паходзяць сумныя разбуральныя наступствы. Але іншае, гэта адкрыцца на радасць, якая прыйдзе потым. Радасць стане наступствам выбару, які сёння мне каштуе вельмі шмат. Які патрабуе, каб я адмовіўся ад чагосці, ішоў насуперак жадання хуткага задавальнення.

Неабходна каб нашы учынкі былі здаровымі – учынкі любові, пакоры, даверу. Нешта, што сёння будзе застаўляць плакаць, але заўтра прынясе трывалую радасць. Быць бедным сёння – каб стаць багатым заўтра. Гэта натуральны закон радасці – сапраўднае задавальненне прыходзіць толькі пасля выбара дабра. Хрысціянская радасць – гэта пакора перад Святым Духам, гэта інтуітыўнае адчуванне дабра.

Езус, з самага пачатку сваёй пропаведзі заклікаў да сапраўднай радасці – верыць у дабро і значыць перамяніцца. Навятрайцеся і верце ў Евангелле – ў ДОБРУЮ навіну. Але перш, заўсёды ёсць нешта, што трэба пакінуць. Гэта адкіданне, з’яўляецца будаваннем моцнай, трывалай, сапраўднай радасці. Хрысціянская радасць гэта дынаміка, у якой чалавек бачыць мэту свайго шляха і ведае што дайсці да яго можна толькі праз пустыню. Праз яе ляжыць дарога ў абяцаную зямлю. Радасць гэта нешта, што каштуе нам таго, каб пакінуць тое, што не робіць нам добра.








All the contents on this site are copyrighted ©.