2011-11-25 17:25:27

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Любоў (ІІ)


Мы заканчваем разважанні аб плёнах Святога Духа ў якіх нам дапамагалі катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Расіні. Грунтуючыся на фрагменце з паслання апостала Паўла да Галатаў, мы разважалі аб плёнах, якія з’ўляюцца вынікам прашэсця пэўнага шляху, вынікам дзейнасці Святога Духа ў нас. Мы размаўлялі аб плёне стрыманасці, лагоднасці, вернасці, дабрыні, дабразычлівасці, цярплівасці, супакоі, радасці і нарэшце ў мінулай праграме мы пачалі разважанне аб самым грунтоўным плёне – любові.

Ітак, мы убачылі, што любоў гэта не пачуцце і не акт чалавечай волі, але яна уключае ў сябе і пачуцці і волю. Сёння мы паглядзім, што азначае, тэрмін любоў у Новым Запавеце. Якое значэнне мае тэрмін, які выкарыстоўваў св. Павел. Гэта вельмі цікавая тэма.

Кс. Фабіо адзначае, што яго тлумачэнне значэння гэтага тэрміна вельмі спрошчанае і прамое, таму перш за ўсё ў ім варта зразумець – які тэрмін не выкарыстоўвае апостал Павел.

Мы будзем адштурхоўвацца ад праблемы перакладу старажытнаяўрэйскага тэрміна, якім ў Старым Запавеце азначалі любоў. На старажытнаяўрэйскай мове тэрмін, якім называлі любоў, гучаў, як “хахав”. Перакладчыкі “Септуагінты” – грэцкага тэкста Старога Запавету, стаялі перад вялікай праблемай выбару адпаведных тэрмінаў для дакладнай перадачы зместу і сэнса слоў. У адносінах да любові гэта было цяжка. Чаму? Таму, што грэцкая мова ведала два фундаментальных тэрміна – “філео” і “эрао”. “Філео”, больш адпавядае такому разуменню любові, якое маем мы сёння. Гэты тэрмін меў у сабе значэнне пераважнасці і знешнасці – гэтым словам акрэслівалі тое, што нехта любіць знешне. Яго можна акрэсліць сучасным выразам “аддаваць перавагу”. Г.зн., у нашым выбары прысутнічае перавага і схільнасць да чагосці. Яго можна параўнасць з сяброўствам – браты не выбіраюцца, але сябры выбіраюцца. Сябр – гэта нехта хто быў абраны. Такая любоў была вельмі распаўсюджаная – яна ўключае ў сябе акт волі, рашэнне і выбар чалавека.

У той жа час, было і іншае слова – “эрао” – гэтым тэрмінам акрэслівалі любоў як унутраны стан, запал, прыцягненне, жаданне мець нейкі вынік ў адносінах. “Эрао” звязана з тэрмінам “эрос” – задавальненне – прыемнасць, якая з’яўляецца ў выніку адносін.

Ітак, з аднаго боку мы бачым слова, якім акрэсліваюць нейкае рашэнне, выбар. А з іншага боку слова якое азначае запал, задавальненне, прыемнасць. Выбраць, паміж гэтымі тэрмінамі слова для дакладнага акрэслення значэння любові вельмі складана. Таму у “Септуагінце” пачынаюць выкарыстоўваць тэрмін, які быў не вельмі распаўсюджаны ў грэкаў – “агапаў”. Св. Павел выкарыстоўвае ў Пасланні да Галатаў тэрмін “Агапэ”. Гэта слова нас вядзе ў свет трохі адрозны ад грэцкага свету. Гэты свет быў прынесены менавіта Панам Езусам.

Слова “агапаў” было сфарміравана з трох частак – “ага” – азначае “шмат” “апа” – азначае нешта, што змяшчаецца з аднаго месца ў іншае, і канчатак “аў” азначае пэўную сітуацыю, стварэнне пэўнага стану. Ітак мы маем кампазіцыю з словаў, якая азначае “шмат”, “ад чагосці да чагосці іншага”, што “стварае пэўную сітуацыю”. Здаецца нешта вельмі складанае – але праблема менавіта тут. Любоў – так, як яна прадстаўлена ў Новым Запавеце гэта рух чалавека да іншага, мець шмат для іншага, мэта любові – стан іншага.

Любоў мае, пачатак, кропку ад якой мы адштурхоўваемся – гэта скарб.
Узнікае пытанне – што гэта за скарб, які мы павінны перадаць іншаму, што азначае гэта “шмат” аб якім мы казалі?

Давайце пакінем нашы разважанні над тэрміналогіяй і звернемся да яўрэйскага слова “хахав” – яно нават сваім гучаннем нагадвае дыханне “хахав”. Дыханне. Памятаеце словы з Евангелля паводле св. Мацвея “Езус жа ўскрыкнуў моцным голасам і аддаў духа”. Аддаць духа – выпусціць паветра. У біблійнай антрапалогіі дух дае жыццё. Дух чыніць з чалавека жывую істоту. Бог дае жыццё праз подых, гэта Яго дар, які паходзіць з Яго унутра.

Так чалавек праз Хрыста адкрывае, што такое любоў. Даць дух. Даць нешта, што з’яўляецца жыццём. “Хахав” – выдахнуць, апусташыцца, аддаць духа. Хрыстус нам падараваў сваё жыццё.

Любоў – гэта плён Святога Духа, гэта скарб, ад якога чалавек пазбаўляецца, каб прынесці вынік для іншага, для дабра іншага. Любоў лагічна канцэнтруецца на адносінах, канцэнтруецца на дабры іншага чалавека.

Любоў можа азначаць многія рэчы, нават рэчы часам непрыемныя, любоў можа прымушаць чалавека быць цярплівым, ці патрабаваць тэрміновага выніка, любоў можа выкарыстоўваць многія метады – галоўнае гэта дабро іншага. Гэта нешта, што паходзіць ад мяне – што я хачу даць табе. Але пытанне – што магу даць я?

І тут самая важная кропка – а менавіта, што любоў гэта плён Святога Духа. Св. Ян, у сваім першым Пасланні азначае, што “у тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён сам палюбіў нас... Ён першы палюбіў нас”.
Скарб які мы можам даць, выдахнуць для іншага – гэта тое, што мы атрымалі. Што гэта за скарб? Хто не мае любові? Гэта той, хто не перажыў, не адчуў, не зразумеў любові Бога. Любоў нараджаецца з адносін з Богам. Яна нараджаецца па ініцыятыве Бога, які выклікае яе сваёй любоўю, паважаючы, прабачаючы нас, будучы цярплівым, міласэрным, дабразычлівым да нас. Так ён скіроўвае ў нашы сэрцы скарб любові. І так мы можам даваць дар жыцця.

Любоў гэта плён адносін са Святым Духам, моц Святога Духа, якая уваходзіць у нас і дае нам радасць, шчасце, прыгажосць, поўню, і адчуванне таго што нас любяць бескарысна, без нашых заслуг – перш чым мы адкажам на гэту любоў.

Езус на Крыжы, праз свой подых аддаў нам апошняе што ў Яго заставалася і што Ён мог аддаць. Паветра якое было ў Яго лёгкіх – сваё існаванне. Прыняцце гэтага дару з’яўляецца нашым скарбам, які потым мы можам таксама аддаць. Любоў пачынаецца з таго, што Бог палюбіў нас. Плён Святога Духа гэта любоў. Мы прымаем Дух, каб мець здольнасць любіць.








All the contents on this site are copyrighted ©.