2011-11-25 17:17:45

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Доўгацярплівасць (ІІ)


Мы працягваем разважанні аб плёнах Святога Духа, у якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя для нашаго радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. Ітак. У мінулых праграмах мы паразмаўлялі аб некаторых плёнах Святога Духа, такіх як валоданне сабой, лагоднасць, вернасць, дабрыня, добразычлівасць і пачалі размову аб плёне доўгацярплівасці. Нагадаю, што аб’ектам нашых разважанняў з’яўляюцца не рысы характара чалавека, якія могуць прысутнічаць у аднаго і адсутнічаць у іншага, а менавіта плёны, вынікі дзейнасці Духа ў нас.

На мінулым тыдні, размаўляючы аб доўгацярплівасці, мы ўбачылі, што быць доўгацярплівым азначае быць здольным даць іншаму чалавеку час, магчымасць выправіць свае памялкі. Такая здольнасць ў Бібліі адносіцца да самаго Бога – на старонках Старога Запавета, Бог сам называе сябе доўгацярплівым і багатым міласэрнасцю.

Мы ўбачылі таксама, што чалавеку ўласціва быць нецярплівым да іншых, бо ён не мае столькі часу колькі мае Бог. Ён не можа даць іншаму час на выпраўленне, таму што сам ім не валодае. Для Бога наадварот, крыніцай доўгацярплівасці з’яўляецца яго вечнасць – для яго перш за ўсё важна збаўленне і шчасце чалавека, таму ён можа цярпець вельмі доўга.

Ітак. Паўстае пытанне: калі для нас час існуе, што нам рабіць, каб быць доўгацярплівымі? Першым адказам, можа быць вельмі простыя словы – каб даць час іншым, трэба самаму мець яго. Трэба цалкам узяць увесь той час які Бог нам дае. Трэба памятаць, што і для нас Бог падрыхтаваў вечнасць.

Другім важным элеменатм, з’яўляецца разуменне таго, што Бог нас заўсёды прабачае. Неабходна разважаць пастаянна аб гэтым. Неабходна ясна разумець, што Бог не адносіцца да нас згодна з нашымі правінамі, з тым чаго мы заслугоўваем. Калі мы будзем разумець, што гэты свет кіруецца справядлівасцю, што ён знаходзіцца ў руках Бога, які заўсёды гатовы даць нам іншую магчымасць, тады кожны з нас зможа збавіцца. Калі б Бог судзіў чалавека згодна з яго правінамі, Ён бы знішчыў мяне ў гэты самы момант, таму што Ён ведае маё сэрца. Іншым я магу здавацца сімпатычным, мілым, добрым, але Бог ведае дакладна, што кіруе кожным нашым учынкам і што мы носім у сэрцах. Але Ён заўсёды нас збаўляе. Бог – Айцец, які заўсёды абараняе сваіх дзяцей. Нам можа падавацца, што Бог далёка ад нас, але Ён заўсёды глядзіць на нас любячым позіркам, неглядзячы на тое, што мы чынім.

Неабходна прыняць гэту пазіцыю Бога да нас, і зрабіць яе нашай пазіцыяй адносна іншых. Нельга казаць: хопіць! Я не дам табе іншай магчымасці! Таму што, прыйдзе дзень калі і мне патрэбна будзе другая магчымасць.

Вялікадушша чалавека, паходзіць ад вялікадушша Бога. Гэта не дабрыня чалавека, здольнасць ці рыса характара, але гэта памяць, сумленне. Неабходна стаць перад абліччам Бога са свядомасцю, што мы яму павінны вельмі шмат. З гэтай памяці і свядомасці, паходзіць доўгацярплівасць у адносінах да бліжняга.

Характарыстыка, вялікадушнага і доўгацярплівага чалавека – ён ведае, што існуе Бог і што Ён дзейнічае. Важна падкрэсліць, што гэта не азначае заставацца абыякавым да памылак бліжняга, але быць здольным яму дапамагаць з любоўю і супакоем. У гэтым нават прысутнічае элемент эфектыўнасці, калі я спрабую дапамагчы іншаму з агрэсіяй і раздражнёнасцю, гэта не прывядзе да пазітыўнага выніка. Іншы чуе ў першую чаргу агрэсію. Сутнасць эфектыўнасці ў гэтым пытанні – гэта наша вялікадушнасць. Гэта адзіная наша характарыстыка, якая дапамагае бліжняму. Калі дапамагаю іншаму з міласэрнасцю, сур’ёзнасцю і клопатам іншы мяне слухае. Музыка любові, якая прысутнічае ў нашых словах хутчэй уваходзіць у сэрца іншага. Потым, з часам, мы пачынаем самі цаніць тых людзей, хто мне дапамагаў выправіцца з вялікадушшам і любоўю. Быць вялікадушным, гэта не азначае не гаварыць нічога – наадварот, гэта азначае гаварыць. Разумець, што мой бліжні – гэта мой брат, якога я не магу згубіць.








All the contents on this site are copyrighted ©.