2011-11-25 12:07:39

Бэнэдыкт XVI да свецкіх вернікаў: “Пытанне аб Богу тычыцца шчасця і свабоды чалавека”


RealAudioMP3 25 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай рады па справах свецкіх, якая праходзіць у Рыме. Святы Айцец звярнуўся да сабраных з прамовай у якой падзякаваў за арганізацыю двух вялікіх падзей, якія прайшлі ў 2011 г.: Кангрэса свецкіх вернікаў Азіі ў Сеўле і Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Папа адзаначыў, што гэтыя мерапрыемствы маюць асаблівае значэнне ў перспектыве маючай адбыцца ў кастрычніку 2012 г. ХІІІ Агульнай асамблеі Сінода Біскупаў аб новай евангелізацыі і Года веры, які Касцёл перажывае зараз. Пантыфік падкрэсліў, што тэма пленарнай асамблеі Папскай рады па справах свецкіх, якая праходзіць у Рыме: “Пытанне аб Богу сёння”, асабліва важная ў гэтым кантэксце.

“Мы ніколі не павінны стамляцца задаваць сабе гэта пытанне, “пачынаць ад Бога”, каб вярнуць чалавеку поўню яго вымярэння і яго поўную годнасць”, - сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў, што пытанне аб Богу сёння становіцца “пытаннем з пытанняў”, якое сягае самай глыбіні чалавека і тычыцца яго жадання праўды, шчасця і свабоды. “Чалавек, які абуджае у сабе пытанне аб Богу адкрываецца на надзею, праўдзівую надзею, моцай якой мы можам выйсці насустрач цяперашняму жыццю”, - сказаў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што вялікім заданнем свецкіх вернікаў з’яўляецца “хрысціянскае натхненне часовага парадку”, таму, не гледзячы на “закрытую на трасцэндэнстнасць ментальнаць” сучаснага грамадства, яны пакліканы “сведчыць аб Богу ў сям’і, на працы, у палітыцы і эканоміцы”. Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў паглыбляць сваю веру праз пастаянны асабісты кантакт з Богам і заўсёды ставіць Яго ў цэнтр сваіх думак і спраў.

Пленарная асамблея Папскай рады па справах свецкіх праходзіць у Рыме 24-26 лістапада. Галоўнымі тэмамі форума з’яўляецца “Пытанне аб Богу сёння”, а таксама аналіз працы зробленай гэтай ватыканскай дыкастэрыяй на працягу 2011 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.