2011-11-24 14:16:13

Папская рада па справах сям’і рыхтуецца адзначыць 30-годдзе дзейнасці


RealAudioMP3 25 лістапада у Залі Друку Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя пленарнай асамблеі Папскай рады па справах сям’і, якая пройдзе 29 лістапада – 1 снежня з нагоды 30-годдзя публікацыі Апостальскай адгартацыі бл. Яна Паўла ІІ “Familiaris consortio” і заснавання гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Эніо Антанэллі, у інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што праз 30 год пасля акрэслення Янам Паўлам ІІ ідэала сапраўднай хрысціянскай сям’і ў адгартацыі “Familiaris consortio”, такі ідэал застаецца вельмі запатрабаваным і магчымым.

“Неабходна спрыяць з’яўленню ўзорных хрысціянскіх сем’яў, бо калі іншыя іх бачаць, у парафіях, рухах, асацыяцыях, то разумеюць, што сужэнства, якое прапануе Касцёл, хрысціянскае сужэнства, з’яўляецца прыгожым і дае вялікую радасць. Канешне, яно патрабуе пакоры і самаахвяравання, бо нічога прыгожага ў гэтым жыцці не дасягаецца без ахвяравання. Такое сужэнства, дае вялікае шчасце і з’яўляецца магчымым для рэалізацыі”.

Кардынал Антанэллі адзначыў, што праца да падрыхтоўкі пленарнай асамблеі пачалася ўжо даўно, таму сёння ужо падрыхтавана ўся неабходная дакументацыя, задзейнічаны шматлікія арганізацыі, валанцёры і сем’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.