2011-11-24 13:43:10

Мексіка: біскупы заклікаюць актыўна змагацца з карупцыяй


RealAudioMP3 Біскупы і святары архідыяцэзіі Мехіка заклікаюць усіх грамадзян Мексікі з адказнасцю аднесціся да выбараў, якія пройдзуць у краіне ў 2012 г. і выкрываць кожны выпадак карупцыі. Інфармацыйнае агенцтва “Fides”, адзначае, што мексіканскія каталіцкія дзеячы звяртаюць увагу на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Мексіцы з’яўляюцца добрай нагодай для глыбокага разважання над тым, як рэальна палепшыць працу ўсіх дзяржаўных структур. У прыватнасці, біскупы звяртаюць увагу на працу Федэральнага выбарчага інстытута, які быў заснаваны як адна з галоўных устаноў для спрыяння развіццю дэмакратыі, а пераўтварыўся ў “вялікі бюракратычны апарат падкантрольны палітычным партыям, які ўсё больш аддаляецца ад інтарэсаў грамадзян”. “Падобныя ўстановы, вельмі шмат каштуюць краіне”, - адзначаюць іерархі.

Перад абліччам гэтай рэальнасці, біскупы задаюцца пытанем аб карыснаці і эфектыўнасці працы падобных інстытутаў і заклікаюць урад і грамадзян задумацца аб неаходнасці барацьбы з карупцыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.