2011-11-24 11:38:53

Кардынал Пэнга: “Africae Munus” дасць новы імпульс для Афрыкі


RealAudioMP3 21-24 лістапада ў Катану адбылася Кансультацыйная сустрэча прадстаўнікоў нацыянальных і рэгіянальных біскупскіх канферэнцый Афрыкі, з мэтай вызначыць план дзеянняў, паводле ўказанняў адгартацыі “Africae Munus”. Працы форума праходзілі пад дэвізам “Устань Афрыка”, і іх адкрыў кардынал Палікарп Пэнга, старшыня Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый краін Афрыкі і Мадагаскара (Secam). Іерарх адзначыў, што “Апостальская адгартацыя “Africae Munus” дасць новы імпульс Касцёлу будаваць афрыканскае грамадства больш адданым шляхам праўды, справядлівасці, любові і міру”.

Кардынал Пэнга падкрэсліў неабходнасць рэалізацыі пытанняў, змешчаных у адагартацыі “Africae Munus”, каб афрыканскі кантынент змог нарэшце “устаць”, як акрэсліў гэта Святы Айцец падчас свайго візіта. Іерарх высока ацаніў працу шматлікіх каталіцкіх устаноў, якія супрацоўнічаюць з Біскупскімі Канферэнцыямі краін Афрыкі і Мадагаскара ў спрыянні развіццю афрыканскага кантынента. Ён таксама падзякаваў біскупскім канферэнцыям іншых кантынентаў, якія сваёй фінансавай падтрымкай і супрацоўніцтвам дапамагаюць афрыканскаму Касцёлу ў рэалізацыі таго, на што звяртае ўвагу Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.