2011-11-23 15:52:13

Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю каталіцкіх і праваслаўных іерархаў


RealAudioMP3 23 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі змешаную дэлегацыю каталіцкіх і праваслаўных іерархаў, якія прымалі ўдзел у ІІ Еўрапейскім каталіцка-праваслаўным форуме на тэму “Адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай”. Мерапрыемства праходзіла 18-22 кастрычніка 2010 г. на грэцкім Родасе. Сярод удзельнікаў дэлегацыі быў таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас сустрэчы са Святым Айцом іерархі ўручылі Папе спецыяльнае выданне “Матэрыялаў форума”.

“Сустрэча з Пантыфікам падцвярджае ўзаемнае жаданне Каталіцкага Касцёла і Праваслаўных Цэркваў у Еўропе працягваць супольную працу для сведчання Евангелля Хрыста і спрыяння большаму знаёмству і павазе да каштоўнасцяў, што хрысціянства нясе Еўропе, прасякнутай секулярызмам і знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці”, - сказаў падчас сустрэчы з Бэнэдыктам XVI старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы кардынал Пэтэр Эрдо.

Мітрапаліт Сасімскі Генадзіос, прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхата, адзначыў, што галоўнай задачай каталіцка-праваслаўнага форума, было разважанне над антрапалагічнымі пытаннямі вялікай важнасці для будучыні ўсяго чалавецтва. “Мэта форума – дапамагчы акрэсліць супольныя пазіцыі у сацыяльных і маральных пытаннях. Так мы можам убачыць нашу блізкасць у гэтых сферах”, - сказаў іерарх.

На аўдыенцыі ў Бэнэдыкта XVI прысутнічаў таксама Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, які перадаў Папе прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і усяе Русі Кірыла.

Еўрапейскія каталіцка-праваслаўныя форумы праходзілі ужо два разы: у 2009 г. у Трэнта і ў 2010 г. на грэцкім востраве Родас. Наступнае мерапрыемства пройдзе ў 2012 г. у Лісабоне.







All the contents on this site are copyrighted ©.