2011-11-23 14:06:13

Бэнэдыкт ХVI наведае рымскую турму “Рэбібія”


RealAudioMP3 18 снежня, у IV нядзелю Адвэнту, папа Бэнэдыкт ХVI наведае з пастырскім візітам рымскую турму “Рэбібія”. Як адзначаецца ў паведамленні Прэфектуры папскага дома, Бэнэдыкт ХVI “у 10.00 гадзін паводле рымскага часу, у касцёле “Ойча наш”, які знаходзіцца на тэрыторыі турэмнага комплекса, сустрэнецца з вязнямі і адкажа на іх пытанні. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі звярнуў увагу на тое, што “у касцёле можа памясціцца толькі каля 300 чалавек, хоць вязняў нашмат больш. Таму мы вырашылі правесці прамую трансляцыю з гэтай сустрэчы. Такім чынам гэта дазволіць усім зняволеным сачыць за гэтай сустрэчай са сваіх камер”.

“Перад вяртаннем у Ватыкан Святы Айцец благаславіць спецыяльнае дрэва, якое будзе пасаджана на тэрыторыі турмы ў памяць аб гэтым візіце”, - паведамляе Прэфектура паскага дома.

Пабудаваная ў 1972 г., турма “Рэбібія”, гэта сапраўдны комплекс, маленькі горад, унутры якога, знаходзяцца сталоўка, супермаркет, банк, спартыўная пляцоўка і будункі для асуджаных.







All the contents on this site are copyrighted ©.