2011-11-23 14:36:52

Беларусь: прадстаўнікі хрысціян хочуць дапамагаць ВІЧ-інфіцыраваным


RealAudioMP3 Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”, членам якой з’яўляецца Мінска-Магілёўская дыяцэзія, 23 лістапада ў Бабруйску правяла мерапрыемства “Дзейнасць па праблеме ВІЧ за 2010-2011 гады”. Яно прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу, які адзначаецца 1 снежня, падведамляе БЕЛТА.

Удзел у ім прымаюць больш за 60 супрацоўнікаў хрысціянскіх Цэркваў Беларусі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне ВІЧ, прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый. Гаворка на форуме ішла аб павелічэнні ахопу зняволеных прафілактычнымі праграмамі, а таксама аб развіцці патэнцыялу СНІД-сэрвісных арганізацый па эфектыўным кіраванні, рэалізацыі і маніторынгу праграм у галіне ВІЧ/СНІДу. На мерапрыемстве былі падкрэслены найбольш значныя праблемы ў працы і шляхі іх вырашэння. Удзельнікі расказалі аб розных формах і метадах працы Цэркваў Беларусі ў нацыянальнай стратэгіі зніжэння пагрозы распаўсюджвання ВІЧ. Сустрэча прайшла пад знакам адкрытага дыялогу, абмену досведам.

У 2011 г. спаўняецца 30 гадоў глабальнай эпідэміі СНІДу і пачатку барацьбы з ёй. Міжканфэсійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне” займаецца каардынацыяй намаганняў рэлігійных арганізацый для пераадолення распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу ў Беларусі. Асноўнай мэтай комплексу мерапрыемстваў з’яўляецца раскрыццё формаў і метадаў ўдзелу Цэркваў Беларусі ў нацыянальнай стратэгіі зніжэння пагрозы распаўсюджвання ВІЧ.







All the contents on this site are copyrighted ©.