Папская рада па справах свецкіх: пытанне веры ў Бога і яе адсутнасці
У Рыме з 24 па 26
лістапада пройдзе XXV Пленарная асамблея Папскай рады па справах свецкіх. Яе тэма:
“Пытанне Бога сёння. Ці мы не павінны зноў распачынаць ад Бога?”. Сярод удзельнікаў
форума, які ўзначаліць старшыня Рады кардынал Станіслаў Рылка, выдатныя постаці сучаснай
тэалогіі, літаратуры і філасофіі. Яны засяродзяцца на пытанні веры ў сучасным свеце.
Асаблівым чынам будзе разглядацца місія і пакліканне свецкіх вернікаў.
У праграме
асамблеі спецыяльная аўдыенцыя ў Святога Айца, навучанне якога грунтуецца менавіта
на пытанні Бога ў душы чалавека Трэцяга тысячагоддзя, што і стане ў цэнтры дыскусіі.
Будуць абмеркаваны таксама пытанні прысутнасці думкі аб Богу ў выдавецкай дзейнасці,
ролі слэнгу ў дыялогу аб сакральным, выкарыстанні навучання вялікіх атэістаў, якія
навярнуліся да Бога.
Другі дзень сустрэчы будзе прысвечаны вывучэнню праблемы
веры ў Бога і яе адсутнасці па прыкладзе сустрэч “Падворка язычнікаў”, ініцыятывы,
арганізаванай Папскай радай па культуры.
Асамблея падвядзе вынікі і вызначыць
планы на будучыню. Гаворка ідзе перш за ўсё аб Кангрэсе свецкіх католікаў у 2012 г.
у Камеруне і XXVIІІ Сусветных днях моладзі ў Рыа дэ Жанейра ў 2013 г.