2011-11-22 12:13:57

Католікаў становіцца больш кожны дзень на 34 тыс.


RealAudioMP3 Паводле справаздачы пад назвай “Стан сусветных місіій”, у 2011 г. да Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце належала больш за 1 млд. 160 млн. вернікаў. Іх лік павялічваюцца кожны дзень на 34 тыс. Паводле аўтараў дакумента, сёння ў свеце больш за 2 млд. людзей, якія ніколі не трымалі ў руках Евангелля. 2 млд. 680 млн. чалавек некалі чулі аб ім, але не з’яўляюцца хрысціянамі.

“Негледзячы на тое, што Езус Хрыстус заснаваў адзіны Касцёл і перад смерцю маліўся, “каб усе былі адно”, сёння ў свеце шмат хрысціянскіх канфесій. На пачатку ХХ ст. іх было 1600, а ў 2011 г. ужо 42 тыс.”, - адзначаецца ў справаздачы. Паводле аўтараў дакумента, сёння ў свеце налічваецца больш за 1 млд. пратэстантаў розных дэмінацый і іх лік штодзённа расце на 57 тыс.

Да Праваслаўных Цэркваў належыць каля 271 млн. вернікаў. Іх колькасць штодзённа ўзрастае на 50 тыс. Англіканаў у свеце болшьш за 87 млн, іх становіцца больш на 3 тыс. у дзень. Паводле справаздачы, колькасць членаў сект і супольнасцяў, якія не прызнаюць боскасці Хрыста і Найсвяцейшай Тройцы, такіх як: Сведкі Еговы ці Мармоны, каля 35 млн. Штодзённа іх вызнаўцаў становіцца на 2 тыс. больш.

“Рост колькасці дзяцей, якія затым прытрымліваюцца сваіх рэлігійных традыцый – гэта галоўная прычына росту колькасці вернікаў хрысціянскіх канфесій. Навяртанні не з’яўляюцца больш галоўным фактарам, хоць кожны год мільёны вернікаў мяняюць сваё веравызнанне па прычыне сужэнства”, - адзначаецца ў справаздачы.

У 2011 г. у свеце было надрукавана больш за 1 млд. 750 млн. экзэмпляраў Бібліі. Кожны год каля 409 тыс. хрысціян кіруюцца ў розныя краіны свету, каб весці евангелізацыйную дзейнасць. У свеце існуе 4800 місійных цэнтраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.