2011-11-22 13:33:36

Кардынал Бэртонэ: прыназоўнік “новы” не выключае мінулага


RealAudioMP3 У Рыме адбывалася юбілейнае пасяджэнне прэзідыума Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якое прымеркавана да 40-годдзя стварэння гэтага органа. 22 лістапада на форуме выступіў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Прывітаўшы ўдзельнікаў ад імя Святога Айца, які 25 лістапада прыме іх на спецыяльнай аўдыенцыі, іерарх падкрэсліў, што напрацягу ўсёй 40-гадовай дзейнасці прыярытэтам Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы з’яўлялася новая Евангелізацыя.

“Яна адбываецца у свеце, які хутка змяняецца, часта абыякавым і нават варожым, калі яму гавораць аб Богу,” - заўважыў іерарх. Грунтуючыся на словах Папы, які ставіць акцэнт на пазітыўных момантах Евангелізацыі грамадства, перапалоханага эканамічным крызісам, на тым, што Слова Божае працягвае ўзрастаць і пашырацца і “добрай глебы” для гэтага хапае і сёння, кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў, што ў сучаснай Еўропе ўсё цяжэй адрозніваць праўду ад памылак ці хлусні, дабро ад зла. Побач са здаровай свецкасцю існуе і нецярпімасць да каталіцтва. Прынцып “не-дыскрымінацыі” парушаецца і выкарыстоўваецца як зброя ў канфліктах правоў да такой ступені, што ўзнікае дыктатура рэлятывізму, якая імкнецца выключыць Бога, грамадскае і супольнае вымярэнне веры і прысутнасць рэлігійных сімвалаў, што павялічвае апазіцыю да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Дзяржсакратар Яго Святасці канстатаваў, што еўрапейскія СМІ са сваімі імклівымі пераменамі не толькі колькаснага, але і якаснага характару, нясуць пагрозы і новыя выклікі – новую культуру, у якую неабходна ўносіць закваску Евангелля.

“Прыназоўнік “новы”, аднак, не павінен весці да ідэі, быццам некарысна думаць аб мінулым і, перш за ўсё, аб бясцэннай спадчыне досведу Касцёла”, -падкрэсліў кардынал Бэртонэ

Пасля заўтрашняй агульнай аўдыенцыі дэлегацыя ўдзельнікаў форуму разам з Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам уручыць Святому Айцу дакументы ІІ Еўрапейскага каталіцка-праваслаўнага форуму, які праходзіў на Родасе 18-22 кастрычніка 2010 г. У складзе дэлегацыі будзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.







All the contents on this site are copyrighted ©.