2011-11-22 10:51:22

Вітаем на новай старонцы


RealAudioMP3 Паважаныя наведвальнікі, вітаем вас на новай старонцы Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Мы працавалі над тым, каб сайт стаў больш практычным, зручным, а таксама ілюстраваным.

З’явілася новая рубрыка “Аб нас”, дзе можна пазнаёміцца з прынцыпамі дзейнасці Ватыканскага радыё, яго гісторыяй і новымі тэхналогіямі, якія яно выкарыстоўвае.

Старонка набыла больш мультымедыйны характар. Непасрэдна на ёй можна праслухаць самы свежы выпуск, а таксама адшукаць у архіве ранейшыя перадачы. Пры гэтым кожная навіна суправаджаецца гукавым файлам.

У мультымедыйным плееры можна слухаць прамы эфір усіх моўных рэдакцый (Беларуская рэдакцыя вяшчае на 3 канале). Ёсць таксама магчымасць глядзець навіны і прамыя трансляцыі мерапрыемстваў з удзелам Папы. З навінамі беларускай рэдакцыі можна пазнаёміцца і на Facebook.

Старонка па-ранейшаму з’яўляецца крыніцай самай актуальнай інфармацыі пра дзейнасць і навучанне Папы і Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.